![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/Jan_Kochanowski.png/640px-Jan_Kochanowski.png&w=640&q=50)
Польская літаратура (рэнэсанс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Польская літаратура эпохі Рэнэсансу — эпоха польскай літаратуры ад 1500 да 1620 году.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/Jan_Kochanowski.png/640px-Jan_Kochanowski.png)
У пэрыяд Рэнэсансу, які называўся таксама Адраджэньнем, польская культура перажывала моцны росквіт. Італьянскія ўплывы, якія узьніклі ў выніку шлюбу Жыгімонта Старога з Бонай Сфорцай, аказалі вялікі ўплыў на мастацтва, архітэктуру, кулінарыю і літаратуру. У Польшчу прыязжджалі выбітныя паэты і мысьляры. У 1498 г. было арганізаванае першае ў Эўропе літаратурнае таварыства — Надвісьленскае літаратурнае таварыства, а Кракаўская акадэмія зрабілася адным з найгалоўных навуковых цэнтраў Эўропы.