![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Poznan_10-2013_img10_Town_hall.jpg/640px-Poznan_10-2013_img10_Town_hall.jpg&w=640&q=50)
Познанская ратуша
ратуша ў Познані (Польшча) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Познанская ратуша (па-польску: Ratusz w Poznaniu) — ратуша ў Познані, Польшча.
Ратуша | |
Познанская ратуша Ratusz w Poznaniu | |
![]() | |
Краіна | Польшча |
Горад | Познань |
Каардынаты | 52°24′31″ пн. ш. 16°56′03″ у. д. |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Джаваньні Батыста ды Квадра[d] |
Дата заснаваньня | 1560 |
Статус | нерухомая славутасьць[d][1] |
Познанская ратуша на мапе Польшчы ![]() ![]() Познанская ратуша | |
![]() |
Знаходзіцца ратуша на пляцы Стары Рынак у Старой Познані. Сучасны будынак быў пабудаваны ў стылі рэнэсанс у 1550—1560 гг. па праекце архітэктара Джавані Батыста да Квадра. Да гэтага тут была разьмешчана старая ратуша канца XIII стагодзьдзя, практычна цалкам зьнішчаная пажарам 1536 году. У 1675 годзе вежа з гадзіньнікам была зьнішчана маланкай, але адноўленая да 1690 году, яе вышыня была 90 м. Аднак, У 1725 годзе верхняя частка была зьнішчана ўраганам. У 1781—1784 гг была праведзена рэканструкцыя, былі ўнесены элемэнты клясыцызму. У 1910—1913 гг у гады нямецкай акупацыі ў будынак былі ўнесены элемэнты нямецкай архітэктуры.
Ратуша была гарадзкім адміністрацыйным будынкам да 1939 году. У 1945 годзе ў Познанскай бітве ратуша была сур’ёзна пашкоджана. Аднаўленьне доўжылася да сярэдзіны 1950-х, будынку вярнулі многія першапачатковыя рысы стылю Адраджэньня. Сёньня Познанская ратуша зьяўляецца музэем. Турыстаў прываблівае й гадзіньнік на вежы ратушы, зь якога штодзень а 12 гадзіне высоўваюцца два казлы, якія бадаюцца 12 разоў.