From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўло́ Лí (па-ўкраінску: Павло Романович Лі; 10 ліпеня 1988, Эўпаторыя, УССР — 6 сакавіка 2022, Ірпень, Украіна) — украінскі актор кіно і дубляжу, кампазытар, сьпявак. Вядомы таксама пад імем Паша Лі.
Паўло Лі | |
Павло Лі | |
Імя пры нараджэньні | Павло Романович Лі |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1988[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 сакавіка 2022[2][3] (33 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Украіна |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 2003—2022 |
IMDb | ID nm2460720 |
Сайт | pashali.at.ua |
Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Эўпаторыі. Бацька — Лі Раман Мікалаевіч, музыкант, скончыў Сімфэропальскую музычную навучальню па спэцыяльнасьці духавое мастацтва, інструмэнт — труба. Маці — Лі Марыя Васільеўна, майстарка спорту міжнароднага клясу па лыжным спорце, па адукацыі — харэографка[4].
Навучаўся ў Кіеве па спэцыяльнасьці «актор тэатру і кіно».
Працаваў у тэатры «Колесо», адначасова здымаўся ў кіно і рэкляме. Стаў адной з зорак першага фільму жахаў «Штольня» (2007) Любаміра Лявіцкага. Паралельна выступаў з вакальнымі нумарамі ў некаторых прэстыжных клюбах Кіева. Шырокая папулярнасць прыйшла да артыста з удзелам у шоў «Фабрыка зорак — 3» украінскай вэрсіі. Нягледзячы на тое, што ён пакінуў шоу не як пераможца, яго заўважылі Канстанцін Меладзэ і Настасься Прыходзька. Апошняя ўзяла яго пад сваё крыло разам з прадусарам Ігарам Ганчарэнкам. Так нарадзіўся праект пад простай назвай «Паша Лі»[5].
Загінуў 6 сакавіка 2022 году пад абстрэлам у Ірпені[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.