![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Coat_of_arms_of_Estonia.svg/langbe-tarask-640px-Coat_of_arms_of_Estonia.svg.png&w=640&q=50)
Парлямэнт Эстоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сход Эстоніі (эст. Riigikogu, трансьліт. Рыйгікогу) — заканадаўчы орган (парлямэнт) Эстонскай Рэспублікі, вышэйшы орган дзяржаўнай улады Эстоніі.
Хуткія факты Дата ўтварэньня, Тып ...
Дзяржаўны сход Эстоніі | |
эст. Riigikogu | |
![]() | |
Дата ўтварэньня | 23 красавіка 1919 (105 гадоў таму) |
---|---|
Тып | аднапалатны |
Юрыдычны статус | парлямэнт |
Штаб-кватэра | Талін, Палацавая плошча, д. 1а |
Афіцыйныя мовы | эстонская |
Старшыня | Эйкі Нестар |
Колькасьць супрацоўнікаў | 101 дэпутат |
Сайт | riigikogu.ee |
Закрыць
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Riigikogu_saal_2005.jpg/640px-Riigikogu_saal_2005.jpg)
Рыйгікогу ажыцьцяўляе заканатворчую дзейнасьць, абірае, самастойна ці, калі неабходна, разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады ў складзе шырокай калегіі выбарцаў, прэзыдэнта Эстоніі, зацьвярджае прызначэньні вышэйшых службовых асобаў дзяржавы, уключаючы прэм’ер-міністра, старшыні Дзяржаўнага суду, старшыні рады Банка Эстоніі, дзяржаўнага кантролера, канцлера юстыцыі й камандуючага абарончымі сіламі, ратыфікуе й дэнансуе міжнародныя дамовы, устанаўлівае падаткі й зацьвярджае дзяржаўны бюджэт, кантралюе дзейнасьць выканаўчых органаў улады.
У склад Рыйгікогу ўваходзіць 101 дэпутат.