Папірус 52
From Wikipedia, the free encyclopedia
Папірус P52 Райлэндсавай бібліятэкі, вядомы таксама як Фрагмэнт сьвятога Яна і Грэцкі папірус Райлэндса 457 — кавалак папіруснага кодэксу найбольшымі памерамі 8,9 × 6 см, які захоўваецца з папірусамі Райлэндса ў бібліятэцы Манчэстэрскага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія). На першай старонцы знаходзяцца сем радкоў Дабравесьця паводле Яна 18:31—33 па-грэцку, на адваротным баку — радкі 37—38 вершаў[2][3].
Quick Facts Катэгорыя, мова напісаньня ...
Папірус 52 у бібліятэцы Манчэстэрскага ўнівэрсытэту (Ангельшчына) | |
Катэгорыя | I |
---|---|
мова напісаньня | грэцкая |
час напісаньня | 125—175[1] |
месца выяўленьня | Эгіпет |
зьмест | Ян 18:31—33, 37—38 |
матэрыялы | папірус |
памеры | 8,9 × 6 см |
заўвагі | C. H. Roberts, «An Unpublished Fragment of the Fourth Gospel in the John Rylands Library» (Manchester University Press, 1935) |
знаходзіцца | Бібліятэка Манчэстэрскага ўнівэрсытэту |
Close
Райлэндс 52 — найранейшая захаваная копія кананічнага новазапаветнага тэксту, аднак пакуль дакладна не датаваная і адносіцца да прамежку 125—175 рокаў[1]. Фрагмэнт разам зь некаторымі іншымі папірусамі набыў на эгіпецкім рынку ў 1920 року Бэрнард Грэнфэл.