Папера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Папера (ад лац. papyros) — матэрыял у выглядзе аркушаў для пісаньня, маляваньня, упакоўкі й іншага выкарыстаньня, які атрымоўваюць з цэлюлёзы: з расьлінаў, а таксама з другаснай сыравіны, як то рызьзя й макулятуры. Папера ўяўляе сабой унівэрсальны матэрыял з мноствам мэтаў выкарыстаньня. У той час як найбольш распаўсюджанай мэтай выкарыстаньня паперы зьяўляецца запіс і друк на ёй, яна таксама шырока выкарыстоўваецца ў якасьці пакавальнага матэрыялу, а таксама ў шэрагу прамысловых і будаўнічых працэсаў, і нават у якасьці харчовага інгрэдыента, у прыватнасьці, у азіяцкіх культурах.
Папера й працэс ейнага цэлюлёзнага здабыцьця, была распрацавана ў Кітаі ў пачатку II стагодзьдзя н. э. судзьдзём эўнухам Цай Лунем у часы панаваньня дынастыі Хань, аднак самыя раньнія археалягічныя фрагмэнты паперы датуюцца ад II стагодзьдзі да н. э. у Кітаі[1].
Пачынаючы з 1803 году ў вытворчасьці паперы выкарыстоўваюцца папераробнай машыны.