From Wikipedia, the free encyclopedia
Панцеляймо́н Кандра́тавіч Панамарэ́нка (9 жніўня 1902, Беларэчанскі раён, Краснадарскі край, Расейская імпэрыя — 18 студзеня 1984) — беларускі і савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, генэрал-лейтэнант (1943). Старшыня Савету Народных Камісараў (Савету Міністраў) БССР (1944—1948), Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1938—1947), начальнік Цэнтральнага штабу партызанскага руху (1942—1944).
Панцеляймон Панамарэнка | |
па-беларуску: Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка | |
Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР | |
---|---|
7 лютага 1944 — 17 сакавіка 1948 | |
Папярэднік: | Іван Былінскі |
Наступнік: | Аляксей Кляшчоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 жніўня 1902 Беларэчанскі раён, Краснадарскі край |
Памёр: |
18 студзеня 1984[1] (81 год) |
Партыя: | |
Дзеці: | Valery Ponomarenko[d] і Svetlana Ponomarenko[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1918 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны 1917—1922. З 1919 працаваў на нафтапромыслах, пасьля на чыгуначным транспарце. З 1922 на камсамольскай працы. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынэраў транспарту (1932). У 1932—1936 служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 інжынэр Усесаюзнага электратэхнічнага інстытуту. З 1937 у апараце ЦК ВКП(б).
У 1938—1947 гадох першы сакратар ЦК КП(б)Б. Даваў згоду на арышт і асуджэньне дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР. З 15 верасьня па 15 лістапада 1938 году ў якасьці ўдзельніка «тройкі» НКУС вынес 4650 расстрэльных выракаў[2].
21 лістапада 1938 падрыхтаваў справаздачу «О Белорусском языке, литературе и писателях». У ім Панцеляймон Кандратавіч дакладаў дзяржсакратару ЦК аб тым, што азнаёміўшыся зь беларускімі пісьменьнікамі і іх настроямі, ён зрабіў шэраг высноў, па рэалізацыі якіх жадаў параіцца са Сталінам. Спадар Панамарэнка для перадачы беларускай мовы скарыстоўваў расейскую транскрыпцыю (накшталт «щирых белорусов»), абражаў культуру і мову, фактычна падпісваў сьмяротны прысуд літаратурным дзеячам, абвінаваціўшы іх у «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы, ідэйна кіраваных заўсёды дзясяткам прафашысцкіх пісьменнікаў (у тым ліку Янкам Купалам і Якубам Коласам[3])…» Панамарэнка ў сваёй справаздачы прапаноўвае:
«…Решительно очистить литературу от произведений с национал-фашистской контрабандой (кое-что мы в этом направлении уже сделали), поднять литературную, преданную молодежь, освежить литературу, укрепить руководство Союза писателей».
Затым піша, якія крокі ўжо былі праведзеныя ў бок Саюзу пісьменьнікаў, і дадае:
«По двум вопросам:
- а) о предлагаемых мероприятиях в отношении белорусского языка — грамматики и литературы;
- б) об отношении к писателям Янке Купале и Якубу Коласу, — я прошу Вас дать мне совет».[4]
Але ўжо літаральна празь месяц Панамарэнка просіць узнагародзіць разам зь іншымі пісьменьнікамі Якуба Коласа: «…У яскравых мастацкіх вобразах паказаў барацьбу беларускага народа супраць белапольскіх акупантаў…»[3]
З пачатку 1939 удзельнічаў у выкрыцьці кіраўнікоў НКУС БССР, абвінавачаных у грубых парушэньнях рэвалюцыйнай законнасьці і злоўжываньнях уладай. З 1939 таксама сябра Ваеннага савету Беларускай ваеннай акругі, прымаў удзел у кіраўніцтве войскамі, што ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Менавіта Панамарэнка пераканаў Ёсіфа Сталіна ў тым, што Палесьсе зь Берасьцем і Пінскам мусяць быць менавіта ў складзе БССР[5].
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сябрам ваенных саветаў 3-й ударнай арміі, Заходняга, Цэнтральнага і Бранскага франтоў. У 1942—1944 гг. начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандаваньня. Непасрэдна пасьля вызваленьня БССР Сталін прад’явіў прапанову зьмяніць межы рэспублікі з РСФСР. У жніўні гатовы быў праект перадачы Расейскай Фэдэратыўнай Рэспубліцы Полацкай вобласьці. Дзякуючы настойлівым стараньням І сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі, падмацаваным аргумэнтамі аб ахвярнасьці насельніцтва Беларусі ў барацьбе зь нямецкім акупантам, беларускім камуністам удалося абараніць усходнія межы рэспублікі[6][7].
У 1944—1948 гг. Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У 1948—1953 гг. сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 1950—1953 гг. міністар нарыхтовак СССР. З 16 кастрычніка 1952 па 6 сакавіка 1953 сябра Палітбюро ЦК КПСС. У 1953—1954 гг. міністар культуры СССР. У 1954—1955 гг. першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстану.
З 1955 амбасадар у Польшчы. З 1957 у Індыі і Нэпале, з 1959 у Нідэрляндах.
Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Суворава I ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам «Знак Пашаны».
Папярэднік Аляксей Волкаў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 1938—1947 |
Наступнік Мікалай Гусараў |
Меў у асабістай бібліятэцы кнігазбор генэрала БНР Кастуся Езавітава[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.