вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пало́нка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ісе. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 694 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Новая Мыш — Слонім.
Палонка лац. Pałonka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Палонкаўскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 694 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225332 |
СААТА: | 1204880041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°8′38″ пн. ш. 25°43′4″ у. д. |
± Палонка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Палонка — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў.
Першы пісьмовы ўпамін пра Палонку як сяло, уладаньне Сапегаў датуецца 1506 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 28 чэрвеня 1660 году каля Палонкі адбылася бітва, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі паразу маскоўскім захопнікам. У 1680 годзе ў мястэчку заснавалі дамініканскі кляштар (існаваў да 1830 году). На 1756 год Палонка была цэнтрам маёнтку, якім валодаў Бэнэдыкт Булгак. У гэты час у мястэчку было 46 двароў, сярод местачкоўцаў былі рымар Сымон Шымарскі, ткач Мартын Сталярчук, сталяр Яска Рашко, сьлесар Міхаіл Макоўскі, шаўцы Гінол Кантон, Андрэй Юрно, Яська Сьлесарчук, краўцы Пётар і Ян Шацына, Мацей Шамровіч, Аляксандар Кахановіч.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Палонка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У 1-й палове 1880-х гадоў у мястэчку было каля 20 двароў, царква, царкоўна-прыходзкая школа, 2 юдэйскія школы. У пачатку XX стагодзьдзя ў Палонцы было 56 двароў, расейская земская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Палонку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Палонка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Палонка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Новая Мыш Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Палонка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Навамышанскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 290 двароў, на 2000 год — 293. У 2000-я гады Палонка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Палонцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка.
У перапісе 1874 году ўпамінаецца Слонімская вуліца[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.