Паглынаньне
Набыцьцё адным прадпрыемствам іншага. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паглынаньне — набыцьцё адным прадпрыемствам іншага.
Суправаджаецца поўнай перадачай пакупніку кіраваньня набытым прадпрыемствам[1]. З боку прадаўца ажыцьцяўляюць: папярэдную ацэнку ўласнасьці прадпрыемства, пошук магчымых пакупнікоў, перамовы аб продажы і складаньне дамовы[2]. З боку пакупніка праводзяць: выяўленьне прадпрыемстваў для набыцьця з зададзенымі ўласьцівасьцямі ў сваёй галіне, ацэнку вартасьці прадпрыемства, прававую праверку належнага стану ўласнасьці, перамовы з абгрунтаваньнем цаны, складаньне дамовы паглынаньня з улікам падатковых наступстваў і спосабу разьліку[3].
Віды: варожае (несяброўскае), у тым ліку рэйдэрства; сяброўскае (дружалюбнае)[4].