Павал I (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Павал I (па-лацінску: Paulus PP. I; 700 — 28 чэрвеня 767) — папа рымскі з 29 траўня 757 году па 767 год. Спачатку служыў рымскім дыяканам і часьцяком вёў перамовы з каралямі лянгабардаў ад імя свайго брату папы Стэфана II.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 700[1] |
Памёр | 28 чэрвеня 767[3][1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп |
Дзень памяці | 28 чэрвеня |
Закрыць
Павал і ягоны брат Стэфан атрымалі духоўную адукацыю ў Лятэранскім палацы. Пасьля сьмерці Стэфана 26 красавіка 757 году Павал быў абраны пераемнікам брату большасьцю галасоў. Галоўныя намаганьні Паўла былі накіраваны на ўмацаваньне адносінаў з франкамі і паляпшэньне адносінаў зь лянгабардамі і Канстантынопалем. У 765 годзе папскія прывілеі былі адноўлены ў Бэнэвэнта, Таскане і часткова ў Спалета. Між тым адносіны з Канстантынопалем былі напруджаныя. Памёр 28 чэрвеня 767 году.