Павал (апостал)
апостал / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апо́стал Па́вал, Павал з Та́рсу, Сьвяты́ Павал (па-старажытнагрэцку: Σαούλ, Σαῦλος ці Παῦλος; па-лацінску: Paulus ці Paullus; па-габрэйску: שאול התרסי; каля 10, Тарс — каля 65, Рым) — адзін зь лідэраў раньняга хрысьціянства. Ягонаму пяру належаць трынаццаць пасланьняў[2] з Новага Запавету. «Апостал усіх народаў», сам сябе называў «апосталам паганцаў». Прылічаны да ліку сьвятых. Зь сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 50-х гадоў Павел заснаваў некалькі цэркваў у Малой Азіі і Эўропе. Чатырнаццаць з дваццаці сямі кнігаў Новага Запавету традыцыйна прыпісваюцца Паўлу і прыкладна палова тэксту Дзеяў апосталаў зьвязана з жыцьцём і творчасьцю Паўла. Як мінімум сем пасланьняў бясспрэчна лічацца за аўтарствам Паўла.
Апостал Павал | |
Павал з Тарсы | |
Апостал Павал | |
Сьвяты | |
---|---|
Сьвецкае імя | Саўл |
Нарадзіўся | каля 10 году[1] Тарс(tr) |
Памёр | 64—67 год Рым |
Шануецца | Хрысьціянства |
Галоўная сьвятыня | Базыліка Сьвятога Паўла за мурамі |
Дзень памяці | 29 чэрвеня [ст. ст. 12 ліпеня] (Сьв. Пятра й Паўла) |
Атрыбуты | меч |
На сёньня Паўлавы пасланьні працягваюць заставацца важнымі тэалягічнымі і пастаральнымі творамі для каталіцкай царквы, пратэстантаў і праваслаўных[3]. Сярод многіх іншых апосталаў і місіянэраў, якія ўдзельнічалі ў распаўсюджваньні хрысьціянскай веры[4], ягоны ўплыў на хрысьціянскую думку і практыку характарызуецца як вельмі глыбокі. Інтэрпрэтацыя Мартына Лютэра некаторых ідэяў пасланьняў Паўла паўплывала на стварэньне нямецкім тэолягам дактрыны Sola fide.