Павал Паўлічыч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вал Па́ўлічыч (па-харвацку Pavao Pavličić) (нар. 16 жніўня 1946, Вукавар) — харвацкі пісьменьнік і літаратуразнаўца.
Павал Паўлічыч скончыў філязофскі факультэт Заграбскага ўнівэрсытэта (спэцыяльнасьць параўнальнае літаратуразнаўства - італьяністыка), дзе з 1970 году выкладае. Аўтар шэрагу прац па гісторыі харвацкай літаратуры.
Ягоныя празаічныя творы можна ахарактарызаваць як постмадэрністычныя. Сюжэт большасьці яго раманаў - дэтэктыўны. Літаратурную дзейнасьць пачаў з апавяданьняў у 1972 годзе.