Чэхаславацкі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
О́такар Я́раш (па-чэску: Otakar Jaroš; 1 жніўня [ст. ст. 19 ліпеня] 1912 — 8 сакавіка 1943) — камандзір роты 1-га Чэхаславацкага пяхотнага батальёну, першы[1] іншаземец, уганараваны званьнем Герой Савецкага Саюзу.
Отакар Францішак Яраш | |||||||
1 жніўня 1912 — 8 сакавіка 1943 | |||||||
Месца нараджэньня | Лоўні, Аўстра-Вугоршчына | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | пад Сакаловам, Зьміеўскі раён Харкаўскай вобласьці, Украінская ССР, СССР | ||||||
Прыналежнасьць | Чэхаславаччына СССР | ||||||
Род войскаў | Мотастралковыя войскі | ||||||
Гады службы | 1933—1943 | ||||||
Званьне | надпаручнік | ||||||
Частка | 1-ы чэхаславацкі батальён | ||||||
Камандаваў | ротай | ||||||
Бітвы/войны | Нямецка-савецкая вайна | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Отакар Францішак Яраш нарадзіўся ў месьце Лоўні ў Аўстра-Вугоршчыне (цяпер ў Усьцецкім краі Чэхіі) ў сям’і паравознага качагара. Па нацыянальнасьці чэх.
Скончыў Праскі электратэхнічны тэхнікум, у 1933 року паступіў у школу унтэр-афіцэраў у Трнаве, а ў 1937 року — у вайсковую вучэльню ў Граніцы-на-Мораве ў Паўночнай Маравіі. У 1939 пасьля акупацыі Чэхаславаччыны нацысцкай Нямеччынай эміграваў у Польшчу, а з пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
У лютым 1942 року ў Бузулуку зь ліку чэхаславакаў пачаў фармавацца 1-ы чэхаславацкі батальён. Отакар Яраш быў прызначаны камандзірам 1-й роты гэтага батальёну. 30 студзеня 1943 батальён быў накіраваны на фронт і ўлучаны ў склад 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі Варонескага фронту.
8 сакавіка 1943 батальён прыняў першы бой зь немцамі пад вёскай Сакалова Зьміеўскага раёну Харкаўскай вобласьці. А 13-й гадзіне блізу 60 танкаў і некалькі бронетранспартэраў ворага атакавалі вёску. У хадзе бітвы ваяры роты Отакара Яраша падбілі 19 танкаў і 6 бронэтранспартэраў з аўтаматчыкамі. Было зьнішчана каля 300 жаўнераў і афіцэраў суперніка. Сам Яраш быў двойчы паранены, аднак працягваў камандаваць ротай і весьці агонь па наступе немцаў. Урэшце зь вязанкай гранатаў у рукох ён кінуўся да нямецкага танка, што йшоў на прарыў. Ён загінуў ад стрэлу з танкавага кулямёту, але танк, наехаўшы на ягонае цела, ўзарваўся на гранатах.
Пасьля бітвы надпаручніку Ярашу пасьмяротна было нададзенае званьне капітана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.