Нікаляс Тальяфіка
аргентынскі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікаля́с Тальяфі́ка (па-гішпанску: Nicolás Tagliafico; нар. 31 жніўня 1992 году) — аргентынскі футбаліст, левы абаронца францускага клюбу «Алімпік» (Ліён) і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Мае калябрыйскае паходжаньне, а таксама італьянскае грамадзянства. Пачынаў кар’еру ў клюбе «Банфільд», пасьля чаго некалькі гадоў правёў у складзе «Індэпэнд’ентэ», дзе быў капітанам каманды. Узімку 2018 году пераехаў у Эўропу, дзе спачатку абараняў колеры нідэрляндзкага «Аякса», а потым з 2022 году ліёнскага «Алімпіку».
Нікаляс Тальяфіка | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 жніўня 1992(1992-08-31)[1][2][3] (31 год) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 65 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Алімпік Ліён | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2015 2012—2013 2015—2018 2018—2022 2022— |
Банфільд → Рэал Мурсія (арэнда) Індэпэнд’ентэ Аякс Алімпік Ліён |
62 (2) 27 (0) 85 (2) 115 (9) 59 (4) |
Зборныя | ||
2017— | Аргентына | 62 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Вылучаецца цягавітасьцю, выдатнай тэхнікай і бесьперапыннай прадпрымальнасьцю. У выніку навычкаў гульца, а таксама ягонай гульнявой пазыцыі, клюбаў, нацыянальнасьці і дзіўнага візуальнага падабенства Тальяфіка часам параўноўваюць з былым абаронцам «Інтэрнацыянале» і зборнай Аргентыны Хавіерам Дзанэцьці[5].