Нясьвіская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нясьві́ская ра́туша — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца пасярод гістарычнага Рынку[lower-alpha 1]. Будынак з трох бакоў агінаюць гандлёвыя рады, якія адкрываюцца аркадамі да пляцу. Твор архітэктуры рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Нясьвіская ратуша | |
Нясьвіская ратуша | |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′8.42″ пн. ш. 26°40′52.25″ у. д. |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс, барока |
Дата заснаваньня | 1596 |
Статус | Ахоўная зона |
Нясьвіская ратуша | |
Нясьвіская ратуша на Вікісховішчы |
Комплекс ратушы і гандлёвых радоў уваходзіць у Нацыянальны гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж».