From Wikipedia, the free encyclopedia
Не́нецкая мова (па-ненецку: ненэцяʼ вада) — самадыйская мова ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе самадыйскі народ ненцы.
Ненецкая мова | |
Ненэцяʼ вада | |
Ужываецца ў | Расея |
---|---|
Рэгіён | захад і цэнтар Поўначы Расеі (у прыватнасьці, Ненецкая аўтаномная акруга, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Таймырскі раён Краснаярскага краю, Рэспубліка Комі, Мурманская ды Архангельская вобласьці) |
Колькасьць карыстальнікаў | 21 926 чал. (перапіс насельніцтва Расеі 2010 р.)[1] |
Клясыфікацыя | Уральскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Ненецкай аўтаномнай акрузе, Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (Расея) |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | кірыліца і Nenets alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Т) | yrk |
ISO 639-3 | yrk |
Ненецкая мова можа разглядацца рознымі навукоўцамі па-іншаму. Так, прыкладам, ненецкую мову адны навукоўцы могуць лічыць адною мовай з двума дыялектамі, іншыя — дзьвюма блізкароднаснымі мовамі (ненецкія мовы), падзяляючы мову на тундравую ды лясную. Узаемазразумеласьць паміж мовамі зьяўляецца слабай.
Тундравая ненецкая мае больш носьбітаў за лясную ненецкую; на тундравай размаўляе блізу 30 000 — 40 000 чалавек[3][4] на тэрыторыях ад паўвыспы Канін да ракі Енісей[5]. На лясной ненецкай размаўляе размаўляе прыкладна 1 000 — 1 500 чалавек, яна распаўсюджаная ў навакольлях рэк Аган, Пур, Лямін і Надым (усход і цэнтар Ямала-Ненецкай АА, цэнтар ды паўночны ўсход Ханты-Мансійскай АА)[3][4].
Ненецкая мова ўваходзіць у склад уральскае моўнае сям’і, што робіць яе далёкім сваяком некаторых эўрапейскіх моваў — фінскай, эстонскай, вугорскай, а таксама шэрагу іншых моваў, распаўсюджаных у Расеі (гл. фіна-вугорскія мовы).
Прыход ненцаў на тэрыторыю іхнага сучаснага пражываньня датуецца І тысячагодзьдзем н. э. У іх этнагенэзе бралі ўдзел як уласна самадыйскія роды поўдню Сыбіры, так і абарыгеннае насельніцтва тундравае й лесатундравае зонаў[6]. Дакладных зьвестак пра гэтыя працэсы не захавалася, аднак у ненецкім фальклёры фігуруюць падземныя духі пад назваю сіхірця (па-ненецку: сихиртя) — звычайна лічыцца, што гэта і зьяўляецца адлюстраваньнем сустрэчы з абарыгенным насельніцтвам.
Ненцы ў эрапейскай частцы Расеі цесна кантактавалі з комі, пазьней — з расейцамі, за Ўралам — з хантамі, мансі; самадыйскімі народамі, пра што сьведчаць раньнія запазычаньні. Абедзьве ненецкія мовы зазналі значны ўплыў з боку расейскае мовы. Тундравая ненецкая, у меншай ступені, падверглася таксама ўплыву комі мовы і паўночных гаворак хантыйскае мовы, лясная ненецкая — усходніх гаворак хантыйскае мовы.
У цяперашні час пасьля калектывізацыі, перасяленьня шматлікіх ненцаў у пасёлкі і актыўнага засваеньня нафтагазаносных раёнаў традыцыйны лад жыцьця ненцаў знаходзіцца пад пагрозай, аднак мова захоўваецца параўнальна добра, асабліва серад тых ненцаў, што яшчэ пражываюць у тундры.
Зь лінгвістычнага гледзішча ненецкая мова зьяўляецца моваю марфалягічнага тыпу, якая праяўляе аглютынацыю. Мова мае невялікую склонавую сыстэму, тры шэрагі спражэньня (суб’ектнае, суб’ектна-аб’ектнае, вяртальнае), багатую сыстэму нахіленьняў, што выражае мноства значэньняў, у прыватнасьці эвідэнцыяльных, пры гэтым сыстэма часу ў дзеясловах зьяўляецца досыць беднаю. Існуе разгалінаваная сыстэма нефінітных формаў, іменнае спражэньне (выкарыстаньне дзеяслоўных паказьнікаў пры імёнах, напрыклад не па-беларуску: «жанчына», недмˮ (па-беларуску: «я — жанчына»)). Назоўнік мае тры лікі (адзіночнае, дваістае, множнае), сем склонаў, катэгорыю асабовае прыналежнасьці і асабова-прызначальныя суфіксы. У ненецкай мове маецца тры часы: нявызначанае, мінулае, будучае. Існуе аб’ектнае, суб’ектнае ды безаб’ектнае спражэньні. Інфінітыў дзеяслова пазначаецца суфіксамі -сь (першая кляса), -ць і -зь (другая кляса).
Склоны ў ненецкай мове:
Пры зьмяненьні слова па склонах да яго ў канцы дадаецца адмысловы суфікс:
У фаналёгіі маецца супрацьпастаўленьне зычных паводле цьвёрдасьці або мяккасьці ды звонкасьці або глухасьці. Існуе дзьве гартанныя змычныя. Галосныя: и, е, а, ы, э, у, о, бываюць звычайнымі, кароткімі і падоўжанымі. Націск рухомы. У пачатку ненецкіх словаў сустракаюцца гукі, якія пазначаюцца наступнымі літарамі: в, е, ё, и, л, м, н, у, п, с, т, х, ю, я. Ёт у пачатку слова ў спалучэньні з галоснай [і] пазначаецца літарай и (напрыклад, слова ирий (па-беларуску: месяц) вымаўляецца як йірій). Знак апострафа ʼ называецца звонкі тасер і пазначае прыдыханьне , знак з двух апострафаў ʼʼ называецца глухі тасер і пазначае мацнейшае прыдыханьне (гартанную змычку). Літарай Ӈӈ пазначаецца гук [ŋ] (аналягічны ангельскаму спалучэньню ng). Літарай в пазначаецца гук, аналягічны ангельскаму w, літарай х — прыдыханьне (у пачатку слова) і звонкі фрыкатыўны гук, аналягічны беларускаму г [ɣ] (у сярэдзіне слова).
Агульнай асаблівасьцю абедзьвюх моваў/дыялектаў зьяўляецца сыстэматычная паляталізацыя амаль усіх зычных. Гэтая зьява паходзіць ад адрозьненьняў паміж рознымі якасьцямі галосных у протасамадыйскіх мовах[7].
Вэлярныя зычныя *k ды *ŋ зазналі зрух у *sʲ ды *nʲ і разам з гэтым — паляталізацыю. Аналягічныя зьмены таксама адбыліся і ў іншых самадыйскіх мовах тундравае тэрыторыі: энецкай, нганасанскай і вымерлай юрацкай.
Тундравая ненецкая паводле шэрагу рысаў засталася бліжэйшай да першапачатковай протаненецкай мовы, чымся лясная ненецкая, фаналёгія якой знаходзілася пад уплывам усходніх дыялектаў хантыйскае мовы. Зьмены ў сучасных мовах улучаюць у сябе[7][8]:
Першыя кнігі на ненецкай мове былі выдадзеныя напрыканцы ХІХ ст.[9] У іх выкарыстоўваўся кірылічны альфабэт на расейскай аснове, бязь некалькіх літараў. У 1931 року быў створаны альфабэт на лацінскай аснове, у 1937-38 гадох ненецкі альфабэт быў зноў пераведзены на кірылічную аснову. Зрэшты, гэта тычыцца толькі тундравае ненецкае мовы: тундравая ненецкая мова добра задакумэнтаваная, мае статус карэннае мовы й мовы меншасьці, тады як першая пісьмовасьць на лясной ненецкай зьявілася толькі ў 1990- гадох, а сама мова зьяўляецца слаба задакумэнтаванай.
Сучасны ненецкі альфабэт:
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н | Ӈ ӈ |
О о | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х |
Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Э э |
Ю ю | Я я | ʼ | ʼʼ |
У альфабэце лясной ненецкай у дадатак таксама выкарыстоўваюцца літары Ӆӆ ды Ӭӭ[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.