Насельніцтва Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусь — монанацыянальная дзяржава (паводле вызначэньня ААН). У ёй акрамя беларусаў пражываюць расейцы, габрэі, украінцы, палякі, летувісы, армяне, азэрбайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі габрэі, а сельскай мясцовасьці — ліцьвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасьць насельніцтва (каля 80%) належыць да тытульнай нацыі.