![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/FC_Nantes_2019_logo.svg/langbe-tarask-640px-FC_Nantes_2019_logo.svg.png&w=640&q=50)
Нант (футбольны клюб)
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Нант» (па-француску: Nantes) — францускі футбольны клюб з гораду Нант. Клюб быў заснаваны 21 красавіка 1943 году падчас Другой сусьветнай вайны, на базе мясцовых клюбаў, якія існавалі ў горадзе й вырашылі сабрацца разам, каб сфармаваць адзін вялікі клюб. «Нант» на працягу сваёй доўгай гісторыі пераважна гуляў у Лізе 1, але з 2008 году страціў такую магчымасьць з-за вылету ў Лігу 2, аднак з сэзону 2013—2014 гадоў клюб зноўку выступае ў найвышэйшым францускім дывізіёне.
Нант | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Football Club de Nantes | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1943 | ||||
Горад | Нант, Францыя | ||||
Стадыён |
Бажуар Умяшчальнасьць: 38 285 | ||||
Кіраўнік | Вальдэмар Кіта[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | ||||
· 2023—2024 | 14 месца | ||||
| |||||
![]() Афіцыйны сайт |
«Нант» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у францускім футболе, маючы на сваім рахунку восем тытулаў чэмпіёна Францыі, тры Кубкі Францыі й адзіны дасягнуты Кубак лігі. Клюб славіцца сваім камандным духам і юнацкай акадэміяй, выпускнікамі якой у розныя часы былі Марсэль Дэсаі, Дыд’е Дэшам, Мікаэль Ляндро й Крыстыян Карамбё. Дзякуючы сваім традыцыйным жоўта-зялёным колерам «Нант» мае мянушку — «канаркі».