Нагіб Махфуз
эгіпецкі пісьменьнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нагіб Махфуз (11 сьнежня 1911, Каір — 29 жніўня 2006; па-арабску: نجيب محفوظ) — эгіпецкі пісьменьнік-раманіст, адзіны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, які пісаў на арабскай мове. Аўтар больш чым 40 раманаў, мноства апавяданьняў, п’есаў і сцэнараў. Задоўга да выпадку з брытанскім пісьменьнікам Салманам Рушдзі стаў мішэньню для фундамэнталістаў.
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня. |
Нагіб Махфуз | |
نجيب محفوظ | |
Нагіб Махфуз (1990-я) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 сьнежня 1911 Каір |
Памёр | 29 жніўня 2006 (94 гады) Каір |
Пахаваны | |
Сужэнец | Atiyatullah Ibrahim[d][1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік-раманіст |
Гады творчасьці | 1932 — 2004 |
Жанр | раман, апавяданьне, п’еса |
Мова | арабская |
Значныя творы | Каірская трылёгія |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1988) |
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў Каіры ў 1911 годзе. Скончыў філязофскі факультэт Каірскага ўнівэрсытэту, першую празаічную кнігу апублікаваў у 1938-м — гэта быў зборнік аповедаў. Праз год у друку зьявіліся першыя ягоныя раманы — гістарычныя апавяданьні аб эпосе фараонаў. Гэтыя творы «Гульні лёсу» (1939), «Радобіс» (1943), «Барацьба Фіваў» (1944) — гістарычныя і рамантычныя, аўтар прапаноўваў задумацца слаўным мінулым краю.