Нагарджуна
індыйскі філёзаф / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нагарджу́на (санскрыт: नागार्जुन; каля 150—250) — выбітны і адзін з найбольш важных будыйскіх філёзафаў[3]. Разам са сваім вучнем Ар’ядэвам, лічыцца заснавальнікам школы Мадг’яміка кірунку Магаяна[3]. Нагарджуне таксама прыпісваецца распрацоўка філязофіі сутраў Праджняпараміта. Акрамя таго, ён традыцыйна лічыцца, як аўтар некалькіх трактатаў па Расаяне. Ягоны твор «Муламадг’ямакакарыка» ёсьць самым важным тэкстам пра філязофію пустэты мадг’ямакі. Гэты твор натхніў на стварэньне вялікай колькасьці камэнтароў на санскрыце, кітайскай, тыбэцкай, карэйскай і японскай мовах і працягвае вывучацца і дасюль[3]. У магаяне шануецца як другі Буда, які здолеў выявіць глыбокі філязофскі сэнс дгармы.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Нагарджуна | |
санскрыт: नागार्जुन | |
| |
Залатая статуя Нагарджуна ў Шатляндыі. | |
Дата нараджэньня | каля 150[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Паўднёвая Індыя |
Дата сьмерці | каля 250[1] |
Месца сьмерці | Індыя |
Кірунак | Будызм |
Вучні | Ар’ядэва[d][2], Lobpön Yönten Shenyen[d][2], Дзо Гі Ка Марупа[d][2], Chö Dzé Chökyi Dorjé[d][2], Q106788210?[2], Ma Tam Gipa[d][2], Lobpön Sangye Yeshe Shyab[d][2], Bhavyaviveka[d][2], Balimta[d][2], Shakya Shenyen[d][2], Lü Changchub[d][2], Q28410784?[2], Candrakīrti[d][2] і Shavaripa[d][2] |
Закрыць