мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навае́льня[2] — мястэчка ў Беларусі, на сутоках Моўчадзі і Ятранкі. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2640 чалавек[1]. Знаходзіцца за 13 км на ўсход ад Зьдзецелу. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда.
Наваельня лац. Navajelnia | |
Чыгуначная станцыя | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Новаяльнянскі |
Насельніцтва: | 2640 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
Паштовы індэкс: | 231470 |
СААТА: | 4223831906 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′38″ пн. ш. 25°34′51″ у. д. |
± Наваельня | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Наваельня — мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася мэмарыяльная калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнік гісторыі і архітэктуры XVIII ст.
Тапонім Ельня ўтварыўся ад прыродных асаблівасьцяў мясцовасьці (яловыя лясы).
Першы пісьмовы ўпамін пра вёску пад назвай Ельня датуецца 1451 годам, калі вялікі князь Казімер перадаў яе канцлеру Міхалу Кезгайлу. У ХVI стагодзьдзі ўжо ўпамінаецца пад назвай Новая Ельня як мястэчка[3] ў Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
Паводле інвэнтару ад 13 красавіка 1641 году, маёнтак Наваельня знаходзіўся ў валоданьні ваяводы наваградзкага Стэфана Тызэнгаўза. У XVII стагодзьдзі ў мястэчку збудавалі палац (не захаваўся). У канцы XVIII ст. тут паставілі калёну ў гонар Канстытуцыі 3 траўня.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Наваельня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні. У 1842 годзе паселішча зноў атрымала статус мястэчка. З пракладкай лініі Вільня — Лунінец (1884 год) у Наваельні адкрылася чыгуначная станцыя. На 1886 год у мястэчку было 11 дамоў[4], 2 царквы, карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайнй Наваельню занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Наваельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. 15 красавіка 1919 году згуртаваньне Польскага войска пад камандай маёра Леана Завістоўскага адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Наваельня апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дварэцкай гміне Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. На 1923 год у мястэчку было 56 двароў. У 1930-я гады збудавалі Новаельненскі чыгуначны вузел, зьвязаны з наступнымі местамі: Ліда, Баранавічы, Любча. Гэта была вузкакалейная чыгунка. Чыгуначны вузел дзеяў у складзе Польскае чыгункі (у другой палове 1940-х гадоў вузкакалейную чыгунку разабралі савецкія ўлады).
У 1939 годзе Наваельня ўвайшла ў БССР, дзе 12 лістапада 1940 году стала цэнтрам сельсавету ў Зьдзецельскім раёне. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 4 траўня 1945 году Наваельня атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і з гэтага часу і да 8 студзеня 1954 году была цэнтрам Зьдзецельскага раёну. У 1962—1965 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Наваградзкага раёну.
У Наваельні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры. Дзее дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская сухотная лякарня „Наваельня“».
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Ўланская і Шашэйная вуліцы[13].
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.