From Wikipedia, the free encyclopedia
«Наваградзкі замак» — баляда Яна Чачота, напісаная ў 1818—1819 гадох.
Наваградзкі замак | |
Жанр: | баляда |
---|---|
Аўтар: | Ян Чачот |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1818—1819 |
Перакладчык: | Кастусь Цьвірка |
Электронная вэрсія |
У аснову сваёй баляды Ян Чачот паклаў як рэальныя гістарычныя падзеі, зьвязаныя з вайной са швэдамі за часам Яна Казімера, так і народныя паданьні і вусныя расказы старых людзей пра злачынствы швэдаў на Беларусі[1].
Баляда апавядае пра здраду літоўскага князя, які, закахаўшыся ў швэдзкую дзяўчыну, дазволіў выманіць сябе са сховаў і аддаць Наваградзкі замак на захоп і разбурэньне швэдзкаму войску.
Дасьледнікі творчасьці Яна Чачота Станіслаў Станкевіч і Ўладзімер Мархель пагаджаюцца на тым, што дадзены вершаваны твор нельга аднесьці да жанру баляды праз адсутнасьць элемэнту цудоўнасьці і фантастычнае таямніцы[2][3]. У сваім творы паэт імкнуўся адшукаць гістарычную праўду, што сьведчыла пра рацыяналістычны падыход да легендарнага матэрыялу.
На думку Кастуся Цьвіркі, у балядзе адбіліся тагачасныя спрэчкі прыхільнікаў клясыцызму на чале зь Янам Снадэцкім і рамантыкаў, якія яшчэ толькі выходзілі на сцэну. Ян Чачот хацеў прымірыць рацыяналістычнасьць клясыцыстаў і пачуцьцёвасьць рамантыкаў[1]. Пра гэта яскрава сьведчаць першыя радкі паэтычнага твора:
|
У гэтым выявілася агульная асаблівасьць балядаў Яна Чачота, якая заключалася ў спалучэньні двух пачаткаў — асьветніцка-рацыяналістычнага і рамантычнага[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.