From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Вячаслававіч Грыб (нар. 29 ліпеня 1980, Менск, БССР, СССР) — беларускі службовец-міліцыянт рэжыму Лукашэнкі. Начальнік Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму з 29 кастрычніка 2020 году. Генэрал-маёр міліцыі (2020)[1].
Міхаіл Грыб | ||||||
Дата нараджэньня | 29 ліпеня 1980 (44 гады) | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | ||||||
Месца вучобы | ||||||
Папярэднік | Іван Кубракоў | |||||
Узнагароды | |
Скончыў Менскую спэцыяльную сярэднюю школу, Акадэмію МУС Беларусі й Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
Службу ў органах унутраных справаў пачаў у 1999 годзе ўчастковым інспэктарам Цэнтральнай РУУС Менску.
У 2006 годзе з пасады намесьніка начальніка аховы грамадзкага правапарадку Цэнтральнай РУУС Менску пераведзены ў Менскую РУУС[удакладніць!] на пасаду намесьніка начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі й спэцыяльнай міліцыі. У 2007 годзе стаў намесьнікам начальніка Менскай РУУС[удакладніць!][2].
З 24 лютага па 25 жніўня 2011 году працаваў намесьнікам начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менскага аблвыканкаму.
З 2011 па 2017 год працаваў намесьнікам начальніка Дэпартамэнту паводле грамадзянства й міграцыі МУС Беларусі — начальнікам управы паводле грамадзянства, пашпартнай працы й выезду за мяжу.
У траўні 2017 году прызначаны намесьнікам начальніка ГУЎС Менгарвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі.
З 28 сакавіка 2019 году[3] па 30 кастрычніка 2020 году палкоўнік міліцыі Грыб працаваў начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкаму. З 2019 году старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».
29 кастрычніка 2020 году прызначаны начальнікам Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму[4]. На наступны дзень яму было прысвоена вайсковае званьне генэрал-маёра міліцыі[1].
21 чэрвеня 2021 году Грыб быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) экс-начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму й начальнік ГУЎС Менгарвыканкаму нясе адказнасьць за «дзеяньні міліцыі, адпаведна ў Віцебскай вобласьці да кастрычніка 2020 году і ў Менску з кастрычніка 2020 году, уключаючы гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэньні права на мірныя сходы й свабоду слова», — сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[6].
Таксама з 21 чэрвеня 2021 году Грыб знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[7]. Акрамя таго, Грыба ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[8][9], а 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.