Міхал Піюс Ромэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Піюс Ромэр (польск. Michał Römer, лет. Mykolas Romeris; 7 траўня 1880, в. Багдонішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Панявескі павет, Летува — 22 лютага 1945) — грамадзка-палітычны дзяяч; адзін з галоўных ідэолягаў лібэральна-дэмакратычнага крыла краёўцаў, летувіскі навуковец.
Міхал Ромэр | |
Міхал Піюс Ромэр | |
Род дзейнасьці | навуковец, грамадзка-палітычны дзяяч; адзін з ідэолягаў краёўцаў |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 траўня 1880 |
Месца нараджэньня | Багдонішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 22 лютага 1945 |
Месца сьмерці | Вільня, Летувіская ССР, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | юрыст, судзьдзя, прафэсар унівэрсытэту, адвакат, палітык, публіцыст |
Навуковая сфэра | палітыка[1], права[1] і публіцыстыка[1] |
Месца працы | |
Бацька | Міхал Казімір Ромер[d] |
Маці | Канстанцыя з Тукалаў[d] |
Узнагароды | |
З шляхецкага роду Ромэраў. Навучаўся ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (1901—1902 гады), Парыскай школе палітычных навук (1902—1905 гады).
У 1911—1915 гадох супрацаваў зь беларускай газэтай «Наша Ніва», сябар рэдакцыі віленскай газэты «Kurier Krajowy» (1913 год). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва», сябрамі якой былі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі. Станоўча ацэньваў грамадзка-палітычнае й культурнае адраджэньне беларусаў, абараняў беларускі рух ад нападак польскіх і расейскіх шавіністычных колаў. У 1913—1915 гадох распрацаваў канцэпцыю новае Рэчы Паспалітай у выглядзе канфэдэрацыі Польшчы й «гістарычнае Літвы» як самастойных і дэмакратычных дзяржаваў. Дзеля разьвязаньня гэтае задачы ў 1915 годзе далучыўся да легіёнаў Юзэфа Пілсудзкага.
У 1919 годзе на даручэньне Пілсудзкага вёў у Коўне перамовы зь летувіскім кіраўніцтвам пра стварэньне канфэдэрацыі, але летувіскі бок не прыняў гэтай прапановы. У 1920 годзе асудзіў захоп Вільні войскамі генэрала Л. Жалігоўскага і ў знак пратэсту пераехаў у Летуву. Прафэсар права (1922 год) і рэктар Ковенскага (1927—1928, 1933—1939 гады), прафэсар Віленскага (1940—1945 гады) унівэрсытэтаў. У час нямецкае акупацыі арганізоваў у Вільні таемнае навучаньне, падтрымліваў сувязь з рухам Супраціву.
У рэчышчы палітыкі леттувізацыі з спасылкай на летувіскае выданьне «Lietuvis» за 1907 год сьцьвярджаў, нібы апошні афіцыйны дакумэнт па-летувіску склалі ў Белай Царкве ваявода кіеўскі Адам Кісель, ваявода смаленскі Юры Глябовіч, стольнік Вінцэнт Гасеўскі і падсудак браслаўскі Міхал Касакоўскі[lower-alpha 1]. Абсурднасьць гэтага сьцьверджаньня паказаў яшчэ ў 1912 годзе гісторык Лявон Васілеўскі[3]. На пашыраную ўжо ў тыя часы «манію» ўглядаць у кожным літоўскім паводле назвы мовы гістарычным дакумэнце жамойцкую мову зьвяртаў ўвагу ў 1918 годзе гісторык літаратуры і мовазнаўца Аляксандар Брукнэр («…сёньняшні літваман гатовы падумаць, што тое пра яго жамойцкую гаворку мова; нават… у „літоўскім“ лісьце русіна Кісяля ўгледзелі помнік жамойцкай мовы»)[4].
Разам з тым, на сваёй мапе 1908 году прызнаў той факт, што Вільня і Трокі з ваколіцамі не ўваходзілі ў летувіскамоўны арэал[5].
У 2004 годзе Летувіскаму ўнівэрсытэту права ў Вільні надалі імя Міхала Ромэра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.