Мірскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́рскі за́мак — унікальны помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Міры, старажытная рэзыдэнцыя Ільлінічаў і Радзівілаў. Знаходзіцца ў паўноўчна-ўсходняй частцы мястэчка, на правым беразе ракі Міранкі, на рагу Замкавай і гістарычнай Нясьвіскай вуліцаў[lower-alpha 1]. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі і сьпісу Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. З 1992 году тут працуе філія Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі.
- Гэта артыкул пра замак у мястэчку Мір. Калі вам патрэбны артыкул пра памятную манэту, глядзіце артыкул Мірскі замак (манэта).
Хуткія факты Мірскі замак, Mir Castle Complex* ...
Мірскі замак | |
---|---|
Mir Castle Complex* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Мірскі замак. Сучасны стан | |
Краіна | Беларусь |
Тып | Культурны |
Крытэры | ii, iv |
Спасылка | 625 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2000 (24-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Закрыць
Мірскі замкава-паркавы комплекс, апроч замка з абарончымі валамі, таксама ўлучае капліцу Заслаўскіх, капліцу-пахавальню князёў Сьвятаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі з Замкавым ставам, дом аканома.