Ільлінічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ільлінічы (Illiničy) — беларускі шляхецкі род гербу «Корчак». 10 ліпеня 1553 прадстаўнікам роду нададзены графскі тытул Сьвятое Рымскае Імпэрыі. Пачынальнікам шляхецкага роду быў Івашка Ільлініч. Па мужчынскай лініі род згас у 1569, а ўсе яго ўладаньні перайшлі да Радзівілаў. Існаваў таксама іншы род Ільлінічаў, які паходзіў з XVII ст. і быў унесены РК Магілёўскае губэрні, сувязь яго з папярэднім не ўсталявана. Род існуе да сёньня.