сэрбскі матэматык, астраном, геафізык, інжынэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Милуці́н Міла́нкавіч (па-сэрбску: Милутин Миланковић); 28 траўня 1879, Даль, Аўстра-Вугоршчына (зараз Харватыя) — 12 сьнежня 1958, Бялград, Югаславія) — сэрбскі грамадзкі інжынэр, кліматоляг, геафізык і астраном.
Мілуцін Міланкавіч | |
Милутин Миланковић | |
у студэнцкія часы | |
Дата нараджэньня | 16 (28) траўня 1879[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | Даль, Аўстра-Вугоршчына |
Дата сьмерці | 12 сьнежня 1958[1][2][3][…] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | Бялград, Югаславія |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, прафэсар, астраном, інжынэр, пісьменьнік, інжынэр цывільнага будаўніцтва, астрафізык, фізык, пісьменьнік навуковай фантастыкі, геафізык, кліматолаг |
Навуковая сфэра | астраном, кліматоляг, геафізык |
Месца працы | Бялград |
Сябра ў | Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d], Леапальдзіна[d] і Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d] |
Навуковы кіраўнік | Emanuel Czuber[d] і Johannes Brick[d][4] |
Подпіс | |
Вядомы тэорыяй ледніковых пэрыядаў, згодна зь якой з-за пэрыядычных зьмен парамэтраў сваёй арбіты Зямля праходзіць праз паўтараючыеся ледніковыя пэрыяды, цяпер вядомыя як Цыклы Міланкавіча. Мілуцін Міланкавіч мадыфікаваў юліянскі каляндар, распрацаваў новаюліянскі каляндар, прыняты Грэцкай і шэрагам маёнткавых праваслаўных цэркваў (за выключэньнем Расейскай, Ерусалімкай, Сэрбскай і Афона).
Мілуцін Міланкавіч атрымаў адукацыю ў Вене ў Вышэйшай тэхналягічнай школе (цяпер Венскі тэхналягічны ўнівэрсытэт), дзе ў 1904 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю і пачаў працаваць інжынэрам-будаўніком. У тым жа годзе паступіў у Бялградзкі ўнівэрсытэт, дзе прайшло ўсё яго навуковае жыцьцё. Падчас Першай сусьветнай вайны трапіў у палон у Будапэшце, але дзякуючы сваім калегам працягваў свае дасьледаваньні. На працягу доўгага часу спрабаваў аднавіць гісторыю клімату Зямлі. З траўня 1948 году па 26 ліпеня 1951 быў дырэктарам Бялградзкай абсэрваторыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.