чэскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзыдэнт Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́лаш Зэ́ман (па-чэску: Miloš Zeman, ˈmɪloʃ ˈzɛman ; * 28 верасьня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзыдэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэскага парлямэнту (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партыяў Чэхіі.
Мілаш Зэман | |
па-чэску: Miloš Zeman | |
Прэзыдэнт Чэхіі | |
---|---|
8 сакавіка 2013 — 8 сакавіка 2023 | |
Прэм’ер-міністар: | Пётар Нэчас |
Папярэднік: | Вацлаў Кляўс |
Прэм’ер-міністар Чэхіі | |
17 ліпеня 1998 — 12 ліпеня 2002 | |
Прэзыдэнт: | Вацлаў Гавэл |
Папярэднік: | Ёзэф Тошаўскі |
Наступнік: | Уладзімер Шпідля |
Старшыня Палаты прадстаўнікоў | |
27 чэрвеня 1996 — 17 ліпеня 1998 | |
Папярэднік: | Мілян Угдэ |
Наступнік: | Вацлаў Кляўс |
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі | |
28 лютага 1993 — 7 красавіка 2001 | |
Папярэднік: | Іржы Горак |
Наступнік: | Уладзімер Шпідля |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 верасьня 1944 Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі |
Партыя: |
Камуністычная партыя (1968—1970) Сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2009) Партыя грамадзянскіх правоў (2009-цяпер) |
Сужэнец: | Івана Зэманова[d][1] |
Дзеці: | Кацярына Зэманова[d] і Давід Зэман[d] |
Бацька: | Josef Zeman[d] |
Маці: | Marie Zemanová[d] |
Адукацыя: | Вышэйшая эканамічная школа (Прага) |
Узнагароды: | |
Мілашавы бацькі разьвяліся, калі таму было два гады. Выхаваньнем займалася маці, настаўніца па спэцыяльнасьці. Пасьля скончыў школу ў родным месьце і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969[2].
У часе Праскай вясны 1968 Зэман стаў сябрам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 быў выключаны зь яе за нязгоду з пактам пра ўварваньне ў Чэхаславаччыну[3]. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартовай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, зь якой быў звольнены ў 1989 за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаваньне і аднаўленьне)[2].
Улетку 1989 ягоны крытычны камэнтар на Чэхаславацкім тэлебачаньні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным зь лідэраў Грамадзянскага форуму[4].
У красавіку 2001 Мілаш Зэман пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзыдэнта, аднак саступіў Вацлаву Кляўсу з-за разьяднанасьці сваё партыі. Пасьля гэтага Зэман стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 з-за канфлікту зь лідэрам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбэкам пакінуў партыю.
У 2013 року ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзыдэнта Чэскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карэла Шварцэнбэрга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.