From Wikipedia, the free encyclopedia
Міко́ла Аўтухо́віч (нар. 7 студзеня 1963, Ваўкавыск, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі прадпрымальнік і палітык.
Мікола Аўтуховіч | |
Дата нараджэньня | 7 студзеня 1963 (61 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | бізнэсмэн, вайсковец, актывіст |
Узнагароды |
З 1990-х гадоў быў уласьнікам службы таксі ў Ваўкавыску. У 2004 годзе браў удзел у парлямэнцкіх выбарах, на якіх вёў у 1-м туры. У 2006 годзе стаў палітычным вязьнем.
Нарадзіўся 7 студзеня 1963 году ў Ваўкавыску. Пасьля школы скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню № 37 у Вялікай Бераставіцы, працаваў мэханікам па рамонце аўтамабіляў. З 1981 году служыў у войску ў Саратаўскай вобласьці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня. Скончыў школу прапаршчыкаў, адправіўся служыць у Аўганістан. За ахову маста пад Кандагарам і ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума мэдалямі — «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Звольніўся з войска ў 1991 годзе старэйшым прапаршчыкам у Ваўкавыску, пачаў займацца бізнэсам[1]. У 1990-я гады заснаваў службу таксі ў Ваўкавыску. У 2004 годзе браў удзел у парлямэнцкіх выбарах, на якіх вёў у 1-м туры[2].
Быў зьняволены 7 ліпеня 2006 г. на 3 гады й 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама — у ажыцьцяўленьні прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі й атрыманьня ліцэнзіі. Тэрмін зьняволеньня адлічваўся ад 15 кастрычніка 2005 году, калі яго пасадзілі ў сьледчы ізалятар у калёніі №1 у Менску.
Суд па канфіскацыі маёмасьці адбыўся пры канцы 2007 году. Міколу быў пакінуты дом, аўтабаза, палова таксовак і адзін асобны будынак. Былі сканфіскаваныя 13 таксовак, кватэра, два склады. Была прызначаная сума да спагнаньня, больш за 350 мільёнаў рублёў.
Быў адным з шасьці зьняволеных, вызваленых у выніку санкцыяў ЗША й ЭЗ. 18 студзеня 2008 году выйшаў на свабоду[3].
8 лютага 2009 году затрыманы ў другі раз.
5 траўня 2010 году асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня паводле артыкула 295 частка 3 — «Незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Дадаткова прысуджаныя 2 месяцы зьняволеньня, матываваныя тым, што пасьля што новае злачынства было ўчыненае, не адбыўшы 2 месяцы з папярэдняга пакараньня.[4]
Адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі №5 у г. Івацэвічы. У сьнежні 2011 г. на месяц быў зьмешчаны ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу. Рашэньнем суда, які адбыўся 17 студзеня 2012 г., быў пераведзены ў турму Горадні[5].
Выйшаў на волю 8 красавіка 2014 году[6].
17 кастрычніка 2022 году судзьдзя Гарадзенскага абласнога суду Максім Філатаў вырак Міколу Аўтуховіча да 25 гадоў пазбаўленьня волі згодна з абвінавачаньнем паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі. Сярод іх паводле 6 артыкулаў КК Беларусі, Аўтуховічу закідваліся такія асабліва цяжкія злачынствы, як здрада дзяржаве і садзейнічаньне тэрарызму, незаконныя дзеяньні ў дачыненьні пальнай зброі і выбухоўкі, замах на захоп улады і стварэньне злачыннай арганізацыі, а таксама распальваньне варожасьці. Урэшце, Аўтуховіча абвінавацілі ў такіх злачынствах, як кантрабанда і тэрарызм[7]. Абвінаваўцамі выступілі намесьніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка і старэйшы памагаты пракурора Ўладзімер Рабаў. Разам з Аўтуховічам выракі да зьняволеньня атрымалі яшчэ 11 абвінавачаных:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.