Вугорскі палітычны дзяяч, рэгент, адмірал From Wikipedia, the free encyclopedia
Міклаш Хорці (па-вугорску: Horthy Miklós; 18 чэрвеня 1868, Кендэрэш, Вугоршчына — 9 лютага 1957) — дзяржаўны дзяяч Вугоршчыны. Контар-адмірал (1918).
Міклаш Хорці | |
па-вугорску: Horthy Miklós па-нямецку: Nikolaus Horthy von Nagybánya | |
4-ы рэгент Вугорскага каралеўства | |
---|---|
1 сакавіка 1920 — 15 кастрычніка 1944 | |
Папярэднік: | Карай Хусар |
Наступнік: | тытул скасаваны |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 чэрвеня 1868 Кендэрэш, Солнацкі камітат, Аўстра-Вугоршчына |
Памёр: |
9 лютага 1957 (88 гадоў) Эштарыл, Партугалія |
Партыя: | |
Сужэнец: | Магдолна Пурглі |
Дзеці: |
сыны: Іштван і Міклаш дочкі: Магда і Паўла |
Бацька: | Іштван Хорці |
Маці: | Паўла Халашы |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Скончыў вайскова-марскую акадэмію ў г. Фіюме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Вугоршчыны. У Першую сусьветную вайну камандаваў крэйсэрам, ВМФ (з 1918); у 1918 здушыў паўстаньне вайсковых маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). 3 1919 вайсковы міністар вугорскага ўраду ў г. Сэгед, галоўнакамандуючы нацыянальнай арміяй, якая дзейнічала супраць Вугорскай Савецкай Рэспублікі. Пасьля яе падзеньня праводзіў белы тэрор. 3 1 сакавіка 1920 рэгент (правіцель) Вугорскага каралеўства (якое ня мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у зьнешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на нацысцкую Нямеччыну, на баку якой Вугоршчына ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір’е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 скінуты нямецкімі і мясцовымі фашыстамі і інтэрнаваны ў Баварыі. 3 1949 жыў у Партугаліі.
Міклаш Хорці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.