Мікашэ́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Валхве. Уваходзяць у склад Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 665 чалавек[1]. Знаходзяцца за 54 км ад Лунінцу, за 282 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Каленкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале.
Мікашэвічы лац. Mikaševičy | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Лунінецкі | ||||
Вышыня: | 128 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 12 665 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1647 | ||||
Паштовы індэкс: | 225687 | ||||
СААТА: | 1247510000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. | ||||
± Мікашэвічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Макашэвічы як сяло маёнтку Леніна Слуцкага княства датуецца 1785 годам. У гэты час яны налічвалі 3 двары і знаходзіліся ў валоданьні князёў Радзівілаў[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мікашэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ленінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні[3].
У 1880-я гады з пракладкай Палескіх чыгунак у Мікашэвічах пачала працаваць чыгуначная станцыя, неўзабаве паселішча стала мястэчкам. У пачатку XX ст. зямянін Агаркаў збудаваў у Мікашэвічах фанэрны завод дзеля перапрацоўкі драўніны, які здаў у арэнду Чуднеру; апошні пачаў узводзіць будынкі з чырвонай цэглы (цяперашнія дзіцячы садок, школьныя майстэрні).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Мікашэвічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікашэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мікашэвічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лунінецкім павеце Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Мікашэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе ў студзені 1940 году атрымалі афіцыйны статус працоўнага пасёлку і сталі цэнтрам сельсавету Ленінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 8 чэрвеня 1950 да 20 студзеня 1960 году Мікашэвічы былі цэнтрам раёну. 25 жніўня 2005 году яны атрымалі афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня.
- Чыгуначная станцыя, 1925 г.
- Касьцёл, 1930-я гг.
- Інтэр’ер касьцёла, 1942 г.
- Фабрыка, 1935 г.
Насельніцтва
Дэмаграфія
Адукацыя
У Мікашэвічах працуюць 3 школы і гімназія, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, філія цэнтру дзіцячай творчасьці, навучальна-вытворчы камбінат.
Культура
У месьце дзеюць 2 бібліятэкі, Палац культуры і музычная школа.
Спорт
Заняткі спортам адбываюцца на мескім стадыёне, дзее аўтамабільная школа «ДТСААФ», аддзелы дзіцяча-юнацкай спартовай школы.
Футбольны клюб «Граніт» гуляе ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў — РУВП «Граніт» і «Спэцжалезабэтон», харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Побач зь Мікашэвічамі знаходзіцца маляўнічы гранітны кар’ер. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Славутасьці
- Гаспадарчая пабудова (пачатак XX ст.; цяпер у будынку дзее рымска-каталіцкая капліца)
- Касьцёл Маці Божай Каралевы (1936; цяпер у перабудаваным выглядзе выкарыстоўваецца як царква Сьвятога Яна Прадцечы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Школа (1904)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.