From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Дзьмітрыевіч Улаховіч (нар. 21 жніўня 1951 г., Менск[1]) — беларускі палітык, лідэр Беларускай патрыятычнай партыі (з 1999 году). Намесьнік кіраўніка Менскага абласнога спажывецкага саюза. Вярхоўны Атаман рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае казацтва». Кандыдат у Прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2015 году. Мае тры вышэйшыя адукацыі — тэхнічную, вайсковую і гуманітарную.
Мікалай Улаховіч нарадзіўся 21 жніўня 1951 году ў сям’і інжынэра-будаўніка[2]. Брат Уладзімер таксама інжынэр-будаўнік. Мікалай Улаховіч скончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум у 1969 годзе[3]. У 1970 годзе ўступіў у КПСС. Пасьля вучобы трапіў на службу ў ваенна-будаўнічыя войскі. Служыў у Савецкай арміі, жыў у Крыме, у Калузе. Ганаровы будаўнік Байканура. У 1974 годзе скончыў Сімфэропальскую вышэйшую вайсковую вучэльню па спэцыяльнасьці «паліталёгія». У 1982 годзе скончыў гістарычны факультэт Іванаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1992 годзе скончыў Валгаградзкі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Ад пачатку 1990-х палкоўнік у адстаўцы. з 1992 па 1994 год працаваў галоўным інжынэрам жыльлёва-камунальнага аддзела Менскага трактарнага завода. Потым быў прызначаны генэральным дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства па нерухомасьці, дзе адпрацаваў да 1995 году. Ад 1995 да 2002 году працаваў генэральным дырэктарам Рэспубліканскага цэнтру ўліку і рэгістрацыі нерухомасьці, потым — гендырэктарам навукова-вытворчага аб’яднаньня «Жылкамунтэхніка», старшынём упраўленьня ЖКГ Менаблвыканкаму. У 1994 годзе ўдзельнічаў у стварэньні Беларускай патрыятычнай партыі, якая першапачаткова стваралася пад кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку. Спачатку быў намесьнікам старшыні партыі. Ад 1995 г. узначальвае рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Беларускае казацтва»[4]. У 1996—1999 гг. выдаваў інфармацыйна-аналітычную газэту «Личность» (па-беларуску: Асоба). У 2013—2014 гг. быў галоўным інжынэрам будаўнічага СП «Прамэкс». У 2014—2015 гг. вядучы інжынэр у Менскім абласным спажывецкім саюзе. З чэрвеня 2015 г. — намесьнік старшыні праўленьня гэтага прадпрыемства па пытаньнях будаўніцтва. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 скліканьня[5]. Дэпутат Парлямэнцкага Сходу Саюзу Беларусі і Расеі (ад 26 сьнежня 2016-7 ліпеня 2020), сябра Камісіі Парлямэнцкага сходу па пытаньнях экалёгіі, прыродакарыстаньня і ліквідацыі наступстваў аварый[6]. Жонка Раіса Ўлаховіч пэнсіянэрка, двое дзяцей — дачка Анега намесьніца дырэктара Рэспубліканскага цэнтральнага дэпазытарыю каштоўных папер пры Міністэрстве фінансаў. Сын Ільля (нар. 1980) — юрыст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.