Мікалай Пачкаеў (Мікола Пачкаеў; нарадзіўся ў 1973 году, Менск) — беларускі грамадзкі дзяяч, дзяяч беларускай дыяспары, старшыня Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі, заступнік Старшыні Рады БНР.
Мікалай Пачкаеў лац. Mikałaj Pačkajeŭ | |
Заступнік старшыні Рады БНР | |
---|---|
2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Івонка Сурвілла |
Сакратар інфармацыі Рады БНР | |
Наступнік: | Алесь Чайчыц |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1973 Менск |
Партыя: | Партыя БНФ (да 2005 г.) |
Адукацыя: | БДУ (1996), Цэнтральнаэўрапейскі ўнівэрсытэт (1997), Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (1998) |
Узнагароды: | Мэдаль да стагодзьдзя БНР |
Скончыў сярэднюю школу №4 у Менску (1990), у 1990 годзе паступіў на беларускамоўную плынь гістарычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту, з 1992 на аддзяленьні (пазьней факультэце) міжнародных дачыненьняў, у 1994—1995 у коледжы Ўітан (Wheaton College, ЗША), выпускнік БДУ 1996 г. У 1996—1997 на магістарскай праграме ў Цэнтральнаэўрапейскім унівэрсытэце (Будапэшт, Вугоршчына), у 1997—1998 на магістарскай праграме ва ўнівэрсытэце Кембрыджу (Вялікабрытанія), далей тамсама на доктарскай праграме.[1]
Удзельнік акцыяў Беларускага Народнага Фронту з 1989 году, назіральнік ад Партыі БНФ падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году, у 1997 сябра Маладзёвай Фракцыі БНФ, заснавальнага камітэту і ўдзельнік устаноўчага сойму Маладога Фронту, абраны сябрам Сойму БНФ і Партыі БНФ, сябра Міжнароднай Камісіі, сябра дэлегацыі БНФ на кансультацыях дзеля перамоваў з уладамі за пасярэдніцтвам АБСЭ ў 1999—2000 г., у 1996—1997 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вугоршчыне, у 1997—2006 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вялікабрытаніі.[1]
Стала ў Вялікабрытаніі з 2000 году, працуе тэхнічным перакладчыкам, аналітыкам міжнароднай палітычнай рызыкі і інвэстыцыйнага клімату. Аўтар артыкулаў у «Нашай Ніве», «Спадчыне», «Архэ», «Нашым Слове», «Навінах БНФ», «Вялікае княства Літоўскае: энцыкляпэдыя», «Belarusian Review» і іншых, шматлікіх рэпартажаў зь Вялікабрытаніі для беларускай службы «Радыё Свабода» (2001—2006).
Сакратар Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі ў 2003—2004 гг., абраны намесьнікам старшыні ЗБВБ у 2004 г., пераабраны ў 2005—2010 гг. З 2013 году — старшыня.[2]
Сябра Рады БНР (з 2005 г.), Заступнік старшыні Рады БНР (з 2016 г.)[3]
Узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.[4]
З нагоды інтэрвію ў кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» (2020), якая ў 2021 г. без тлумачэньняў была абвешчаная рэжымам А. Лукашэнкі «экстрэмісцкай», названы ў паклёпніцкім артыкуле прапагандыста А. Мукавозчыка сярод некалькіх дзясяткаў галоўных грамадзкіх, культурніцкіх, навуковых дзеячоў Беларусі і замежжа, якія выступаюць за дэмакратычную нацыянальную дзяржаву ў Беларусі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.