From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяце́льскія ге́рбу Астоя (па-польску: Mietelscy, Metelscy, па-расейску: Метельские) — шляхецкі род гербу Астоя (некаторыя прадстаўнікі роду памылкова названыя гербу Яліта). Прадстаўнікі роду вядомыя ад 15 ст. у Польшчы, у 17 ст. частка зь іх перасялілася ў Беларусь і Ўкраіну. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітае некаторыя зь іх былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыях.
Мяцельскія гербу Астоя | |
Mietelscy, Metelscy | |
Герб Астоя | |
Краіна паходжаньня: | Каралеўства Польскае |
Тытул: | шляхта |
Прызнаныя ў: | Каралеўства Польскае, Вялікае княства Літоўскае, Аўстрыйская імпэрыя, Расейская імпэрыя |
Першы з роду: | Ян Скробат-Мяцельскі |
Адгалінаваньне роду: | Скробаты |
Паводле Каспра Нясецкага, род паходзіць з былога Сандамерскага ваяводзтва Польскага каралеўства. Прозьвішча, верагодна, утварылася ад вёскі Металь (цяпер Сьвентакшыскае ваяводзтва Польшчы). Мяркуючы па прыдомку першага вядомага прадстаўніка роду — Ян Скробат-Мяцельскі, род быў адгалінаваньнем роду Скробатаў гербу Астоя. Дарэчы, за 4 км ад вёскі Металь у той самай гміне Стапніца Бускага павету Сьвентакшыскага павету знаходзіцца вёска Скрабачуў. Першыя ж носьбіты гербу Астоя ў сёньняшнім Сьвентакшыскім ваяводзтве фіксуюцца ў 1259. Гэта былі браты Пётар, староста сандамерскі, і Зьбігнеў. Жылі яны ў вёсцы Крэнпа Апатаўскага павету за 45 км ад узгаданых Металя й Скрабачува. Што тычыцца носьбітаў гербу Астоя, дык яны паходзілі, як лічыцца з роду Сьцібараў. Вядомыя 2 вэрсіі іх паходжаньня: 1) адгалінаваньне роду Чэваеў, якія ў сваю чаргу паходзілі ад Чэвая — унука Попела І (паводле Францішка Пекасінскага)[1]; 2) род паходзіў ад Чцібара (Сьцібара), малодшага брата Мешка I[2].
Ян Скробат-Мяцельскі, у 1499 набыў маёмасьць у Ганны, удавы Паўла з Пэнчлавіц (Пэнцлаўскага), ж. — N Хамэнтоўская
Мікалай, дзедзіч Астрова ў 1515
Мікалай, сын Паўла, узгадваецца ў 1579
Кацпар і Тамаш, нарадзіліся ў 1589
Ян Галка, пракуратар любельскі ў 1591
Якуб, дзедзіч на Метлю ў 1592
Геранім, староста сандамерскі ў 1594
Ян і Ваўжынец, сыны Мікалая, узгадваюцца ў 1596
Бартломей, Рэмігян, Станіслаў, сыны Валентыя, узгадваюцца ў 1599
Пётр, сын Бальтазара, узгадваецца ў 1614
Анджэй, Кшыштаф, Станіслаў, дзедзічы Метлю ў 1630
Кшыштаф, бурграф гродзкі каменчукоўскі ў 1635
Ян, сын Мікалая, узгадваецца ў 1650
Томаш, пісар гродзкі сандамерскі ў 1651
Альжбета, м. — Аляксандар Любанскі ў 1665
Станіслаў, рэгент гродзкі сандамерскі ў 1666, пісар гродзкі хэнцінскі, ж. — Тарэса зь Едльца ў 1682
Геранім Галка зь Метла Мяцельскі[5], каморнік гранічны пільзнэнскі ў 1650, пісар гродзкі Сандамерскі ў 1674, электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1669 і 1674, падстолі сандамерскі ў 1678, жыў у Вісьліцкім павеце Сандамерскага ваяводзтва, ж. — Зоф’я Ґлушынская
Яцак, пісар падкаморскі, электар у 1669 і 1674 ад Сандамерскага ваяводзтва, віцэ-рэгент гродзкі сандамерскі ў 1677
Кшыштаф, каморнік сандамерскі
Каспар, рэктар любельскіх езуітаў у 1690
N. Мяцельскі, жанаты з Аляксандрай, дачкой Стафана Аляксандра Далжкевіча, войскага оўруцкага ў 1690.
Аляксандар, электар з Сандамерскага ваяводзтва ў 1697
Станіслаў Скробат зь Метла, электар у 1697 з Сандамерскага ваяводзтва, каморнік сандамерскі, падваявода вісьліцкі ў 1704, стольнік мельніцкі ў 1705, м. — Зоф’я зь Мігуліна Жабінская
Антоні ў 1730 жанаты з Чаркасаўнай зь якой меў нашчадкаў
Ян, арідыякан тарноўскі, пробашч у Ксёнжы, у 1733 падараваў частку Галыславіц Тэафілу Мяцельскаму
Адам, мечнік закрочымскі ў 1738
Ян зь Метла, ж. — Юстына з Кшасьнёва ў 1740
Кшыштаф, харужы закрочымскі ў 1740
Тэадора, м. — Юзаф Блонскі, падстолі кіеўскі ў 1750
Тарэса, м. — Юзаф Драздоўскі, мечнік віньніцкі ў 1751
Юзаф Ян Астоя зь Метла, узгадваецца ў 1769
Юзаф, ж. — Марыяна Барыслаўская
Анджэй і Войцех, вылегітымаваліся ў Галічыне ў 1782
Войцех (1785 — пасьля 1815), сын Антонія і Францішкі, вайсковы дзеяч, паручнік
Мацьвей (Матэвуш) Янавіч Мяцельскі гербу Астоя ў 1816 унесены ў 1 частку РК Кіеўскае губэрні (жыў у Васількоўскім павеце). Ва Ўкраіне Мяцельскія гербу Астоя выводзіліся таксама ў 1804 зь Белае Царквы, у 1800 з Старое Буды, з Дубаўкі ў 1833.
Мяцельскія перасялілся ў Аршанскі павет у 1660 годзе. Першы вядомы прадстаўнік — Самуэль Мяцельскі, які 10 кастрычніка 1660 за баявыя заслугі атрымаў ад Яна Казімера вёску Дубава ў Барысаўскім старостве Аршанскага павету. Ягоны сын Антоні 15 траўня 1678 атрымаў ад Яна Сабескага прывілей на генэральства (ці возьніцтва) Аршанскага павету, а ўнук Габрыель 23 красавіка 1742 арэндаваў у мазырскага чашніка Міхала Герцыка землі ў вёсцы Ставені. У 1803 Мяцельскія жылі ў вёсках Закалівін, Мядзьвядкі, Зураўсі й засьценку Сцудзонкі Лепельскага павету. Праціўнікі Мяцельскіх спрабавалі даказаць іхнае паходжаньне зь сялянаў (сапраўднае прозьвішча — нібыта Гардзіёнкі). Тым ня менш 28 лістапада 1805 зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве й унесеныя ў 6 частку Радаводных кнігаў. Падчас разбору шляхты род, верагодна, быў пазбаўлены шляхецтва.
Самуэль (узг. 1660);
Разам з вышэй пералічанымі выводзіўся Казімеж Мяцельскі, харужы Мсьціслаўскага ваяводзтва, нашчадак Яўхіма, сыноўца Антонія Самуэлевіча. Аднак дакумэнты, якія маглі б пацьвердзіць ягоную роднасьць згарэлі ў 1785 разам з царквой у вёсцы Апанаскаўка, на карысьць чаго сьведчыў апанскаўскі парах Стэфан Нікановіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.