![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/PaddingtonStation-PaddingtonBear.jpg/640px-PaddingtonStation-PaddingtonBear.jpg&w=640&q=50)
Мядзьведзяня Падынгтан
пэрсанаж дзіцячай кнігі Майкла Бонда / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мядзьведзяня́ Пэ́дынгтан (па-ангельску: Paddington Bear) — пэрсанаж дзіцячай літаратуры, упершыню згаданы 13 кастрычніка 1958 ў творы Майкла Бонда[1]. Прыязны мядзьведзь родам з Пэру ў старым капелюшы і дофэльскім плашчы(en), з пацёртым чамаданам (які мае сакрэтнае аддзяленьне, ад чаго можа зьмяшчаць нашмат больш рэчаў, чым здаецца зь першага позірку), зь любоўю да мармэляду, стаў клясычным пэрсанажам ангельскай дзіцячай літаратуры[2]. Кнігі пра Пэдынгтана былі перакладзеныя на 30 моваў і разышліся больш чым 30 мільёнамі асобнікаў.
Мядзьведзяня Пэдынгтан | |
![]() Бронзавая статуя мядзьведзяняці на лёнданскім Пэдынгтанскім вакзале | |
Першае зьяўленьне | 13 кастрычніка 1958 (65 гадоў таму) |
---|---|
Стваральнік | Майкл Бонд |
Зьвесткі | |
Поўнае імя | Пэдынгтан Браўн |
Віды | мядзьведзь |
Стаць | мужчынская |
Сям’я | Мэры, Генры, Джонатан і Джудзі Браўн |
Сваякі | Дзядзька Пастуза; Цётка Люсі |
Нацыянальнасьць | пэруанец |
Мядзьведзяня Пэдынгтан у Вікісховішчы |
Пэдынгтан — чалавекападобны акуляравы мядзьведзь. Ён заўжды ветлівы — зьвяртаецца да людзей на «містэр», «місіс» і «міс», рэдка па імі — і добрасардэчны, хоць да тых, хто выклікае ягоны недавер, ставіцца сувора. Мае надзвычайную асаблівасьць трапляць у бясконцыя праблемы, але вядомы сваімі «найлепшымі намаганьнямі зрабіць усё добра». Ён быў знойдзены на Пэдынгтанскім вакзале Лёндану сям’ёй Браўнаў, якія яго прытулілі, адкуль поўнае імя мядзьведзяняці гучыць як «Пэдынгтан Браўн».