![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/Muzyckaja_prauda_%25E2%2584%25961.jpg/640px-Muzyckaja_prauda_%25E2%2584%25961.jpg&w=640&q=50)
Мужыцкая праўда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мужыцкая праўда — першая рэвалюцыйна-дэмакратычная ґазэта ў Беларусі й першая ґазэта на беларускай мове (лацінкай)[1], якая выдавалася Кастусём Каліноўскім у ліпені 1862 — чэрвені 1863 году. Агулам выйшла 7 нумароў, кожны зь якіх пачынаўся са звароту да моладзі: «Dzieciuki!», а зачыняўся подпісам «Jaśko haspadar z pad Wilni» і коштам: «Kasztuje hroszy 5» (акрамя №6, які каштаваў 6 грашоў).
Хуткія факты Тып, Фармат ...
Мужыцкая праўда Mużyckaja prauda | |
![]() | |
Тып | ґазэта |
---|---|
Фармат | аркуш паперы |
Выдавец | Кастусь Каліноўскі, Фэлікс Ражанскі, Станіслаў Сангін, Валеры Ўрублеўскі[1] |
Рэдактар | Канстанцін Каліноўскі, Валеры Антоні Ўрублеўскі, Фэлікс Ражанскі і Станіслаў Сангін |
Заснаваная | 1862 |
Закрытая | чэрвень 1863 |
Мова | беларуская (лацінка) |
Мужыцкая праўда Mużyckaja prauda у Вікісховішчы |
Закрыць
У 1989 годзе ў віленскім касьцёле Сьвятога Францішка Азіскага знайшлі рукапісны дакумэнт пад назвай «№6 Мужыцкая праўда». Тэкст ґазэты падрыхтавалі ў кастрычніку 1862 году, аднак зь нейкіх прычынаў не надрукавалі. Гэты варыянт унікальны й вылучаецца з усяе сэрыі, бо тлумачыць сялянам, як раней называлася іхная краіна й якую назву мае тутэйшы народ[2][3]:
![]() |
Вы, дзецюкі, пэўне ня ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля, на якой нашы бацькі жылі <...> Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы. | ![]() |