горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мглін — места ў Расеі, на рацэ Судынцы. Адміністрацыйны цэнтар Мглінскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 8161 чалавек. Знаходзіцца за 167 км на захад ад Бранску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўнеча.
Мглін лац. Mhlin | |||||
Саборная царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1389 | ||||
Горад з: | 27 сакавіка 1626 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Мглінскі | ||||
Вышыня: | 180 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 8219 чал. (2009) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 48339 | ||||
Паштовы індэкс: | 243220 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′40″ пн. ш. 32°50′54″ у. д. | ||||
Мглін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мглін — магдэбурскае места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
На думку некаторых дасьледнікаў, у XII ст. тут існавала летапіснае паселішча Зартый. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Мглін зьмяшчаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) як «літоўскі» замак. У ХV ст. ён стаў цэнтрам воласьці Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[1], з 1472 году — у Смаленскім ваяводзтве. У 1502 годзе Мглін захапіла Маскоўская дзяржава.
У пачатку XVII ст. Мглін вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва. Дзеля абароны места ад нападу з усходу тут, пры замку, утварылася казацкая харугва, якая ў 1625 годзе атрымала сьцяг чырвонага колеру з чорным крыжам на ім. 27 сакавіка 1626 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Мгліну Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі сьвяты Флярыян з дрэвам вярбой у руцэ»[2]. У 1652 годзе места захапілі войскі Б. Хмяльніцкага. Сян апошняга Юры ў 1661 годзе прывёў пад Мглін крымскіх татараў, якія спалілі места.
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Мглін апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Яшчэ ў 1666 годзе сярод іншых ён атрымаў ад маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча грамату на аднаўленьне мескіх прывілеяў.
У час Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе Мглін узялі ў аблогу войскі швэдзкага караля Карла XII, які рухаўся да Палтавы. У 1760 годзе расейская імпэратрыца Елізавета Пятроўна падаравала места графу К. Разумоўскаму. У 1781 годзе Мглін стаў павятовым местам Ноўгарад-Северскага намесьніцтва, з 1802 году — Чарнігаўскай губэрні.
У сярэдзіне XIX ст. у Мгліне было 958 будынкаў, сярод якіх было 15 мураваных, дзеялі 6 цэркваў і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі лякарня на 25 ложкаў, 6 корчмаў і 60 крамаў. На 1861 год у месьце працавалі 3 цагельні, 2 салатопныя і скураныя заводы.
У 1851 годзе расейска-нямецкі навуковец Пётар Кёпэн(be) пісаў: «Каля дзьвюх трацінаў Смаленскай губэрні насяляюць беларусы. <…> Гэтыя ж беларусы пад назвай ліцьвінаў сягаюць у Малую Русь, дзе пашыраюцца ў Мглінскім і Сураскім паветах Чарнігаўскай губэрні»[lower-alpha 1][3]. У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы»[4]. У 1882 годзе расейскі этнограф Сяргей Максімаў зазначаў: «паўночны кут Чарнігаўскай губэрні (паветы Мглінскі і Сураскі) населены беларусамі чыстага бяспрыкладнага тыпу, якія, аднак, з афіцыйным этнонімам „беларусы“ не знаёмыя, а называюцца „ліцьвінамі“»[5]. А ў 1890 годзе адзначалася, што ў газэце «Чарнігаўскія губэрнскія ведамасьці» выйшаў артыкул пра «народныя паданьні ліцьвінаў — жыхароў Ноўгарад-Северскага, Старадубскага, Мглінскага і Сураскага паветаў»[6].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мглін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну[7]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні. У 1929 годзе Мглін стаў цэнтрам раёну ў Заходняй вобласьці (з 1937 году у Арлоўскай вобласьці, з 1944 году ў Бранская вобласьці).
У Мгліне працуюць 2 сярэднія, мастацкая і музычная школы, школа-інтэрнат, тэхнікум агратэхналёгіяў і філія Бранскага інстытуту кіраваньня і бізнэсу.
У 2013 годзе адкрыўся фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басэйнам і трэнажорнай заляй.
Масласыраробны, крухмальны, асфальтавы заводы. Швацкая фабрыка. Лясная гаспадарка.
Дзее Мглінскі краязнаўчы музэй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.