узвышша From Wikipedia, the free encyclopedia
Браслаўская града, Браслаўскае ўзвышша — града на крайнім паўночным захадзе Беларусі, займае большую частку Браслаўскага і частку Мёрскага раёнаў Віцебскай вобласьці. Некаторыя дасьледчыкі лічаць яе часткай Беларускага Паазер’я. Працягнулася з захаду на ўсход на 66 км, з поўначы на поўдзень — амаль на 60 км, плошча 1,9 тыс. км². Найбольшая вышыня 210 м над узроўнем мора каля вёскі Слабодка.
На поўначы града абмежавана далінай Дзьвіны, на ўсходзе і поўдні — Полацкай нізінай.
Града канчаткова сфармавалася ў час браслаўскага прыпынку (стадыялу) паазерскага ледавіка. У рэльефе вылучаюцца дугападобныя грады, паміж якімі паніжэньні і невялікія азёры. Трапляюцца шматлікія озавыя і камавыя ўзгоркі.
Карысныя выкапні: керамічная сыравіна, пяскова-жвіровы матэрыял, торф.
Рэкі належаць да басэйну Дзьвіны, найвялікшая — Друйка, якая працякае празь некалькі азёраў. Пад азёрамі каля 10% тэрыторыі, большасьць зь іх належыць да Браслаўскай групы азёр.
Разараныя каля 60%, пад лесам і хмызьняком каля 20% тэрыторыі.
Браслаўская града вызначаецца маляўнічасьцю краявідаў, асабліва там, дзе аблесеныя ўзгоркі спалучаюцца з азёрнымі плёсамі. Тут разьмешчаныя Браслаўскі нацыянальны парк, зоны адпачынку, санаторыі, дамы адпачынку, турбаза.
Адным з найвышэйшых пунктаў грады зьяўляецца гара Маяк, разьмешчаная паміж азёрамі Струста і Снуды[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.