Маці з плошчы Траўня
аргентынская праваабарончая арганізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаблён:Апэрацыя „Кондар“ «Маці з плошчы Траўня» (па-гішпанску: Madres de Plaza de Mayo) — аргентынская праваабарончая арганізацыя, створаная ў 1977 року ў адказ на распачаты вайсковай дыктатурай Хорхэ Відэлі працэс нацыянальнай рэарганізацыі і з мэтай пошуку зьніклых дысыдэнтаў. Пазьней мэтай руху стала таксама раскрыцьцё злачынстваў супраць чалавецтва рэжыму, асуджэньня і пакараньня.
Маці з плошчы Траўня | |
Madres de Plaza de Mayo | |
Дата ўтварэньня | 1977 (47 гадоў таму) |
---|---|
Штаб-кватэра |
![]() |
Афіцыйныя мовы | гішпанская |
Кіраўніца | Эбэ дэ Банафіні |
Сайт | madres.org |
Назва руху паходзіць ад пляцу Траўня перад прэзыдэнцкай рэзыдэнцыяй у Буэнас Айрэсе, дзе 30 красавіка 1977 року пачаліся жаночыя пратэсты, якія патрабавалі зьвестак пра лёс сваіх зьніклых дзяцей. Пратэсты заставаліся сядзячымі, але з увядзеньнем надзвычайнага стану былі разагнаныя паліцыяй.
Пасьля аднаўленьня дэмакратыі «Маці з плошчы Траўня» працягнулі свае дэманстрацыі з патрабаваньнямі пакараньня вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў зрынаньні Ісабэль Пэрон, і дабіліся сваёй мэты ў 1985 року.
«Маці з плошчы Траўня» сталі першай арганізацыяй, узнагароджанай прэміяй Сахарава за свабоду думкі (1992).