Правы чалавека
неад’емныя правы чалавека, якія надаюцца ад нараджэньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Правы чалавека лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.
Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэньня. Яны маюць розум і сумленьне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства. | ||