From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацей Казімер Валанчэўскі (Мацеюс Валанчус, Валанчэўскіс; па-летувіску: Motiejus Valančius, Wolonczewskis, па-польску: Maciej Kazimierz Wołonczewski; 16 (28) лютага 1801, в. Насрэнай, Крэцінскі павет — 17 (29) траўня 1875, Коўна) — рэлігійны дзяяч, летувіскі пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік.
Мацей Казімер Валанчэўскі | |
Motiejus Valančius | |
першы біскуп зь летувіскіх сялянаў | |
Род дзейнасьці | рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 лютага 1801[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 траўня 1875[1] (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту, каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі тэоляг, пісьменьнік, этнограф, каталіцкі біскуп |
Навуковая сфэра | царкоўнае служэньне[d][3], каталіцкае багаслоўе[d][3], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][3], гісторыя[3], этнаграфія[3] і сацыяльная ангажаванасьць[d][3] |
Сябра ў | Віленская археалягічная камісія |
Узнагароды | |
Скончыў Віленскую галоўную духоўную сэмінарыю (1828). Ад 1840 прафэсар Віленскае й Пецярбурскае духоўных акадэміяў, ад 1845 рэктар Варніскае духоўнае сэмінарыі. Ад 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацаваньня каталіцтва ў летувіскай вёсцы праводзіў асьветніцкую працу на летувіскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасьці. Быў ляяльны ў адносінах да царскае ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэньня ў Жамойці праваслаўя, русыфікацыі насельніцтва й забароны летувіскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўню. Аўтар гістарычнага дасьледваньня «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданьняў і аповесьцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.