Марын I (папа рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марын I (па-лацінску: Marinus PP. I; ?, Галезэ — 15 траўня 884, Рым) — папа рымскі з 16 сьнежня 882 па 15 траўня 884 году. Каля 866 году быў пастаўлены папам Мікалаем I у дыяканы. У 869 годзе ўдзельнічаў у Чацьвёртым Канстантынопальскім саборы, які асудзіў Фотыюса й аднавіў на катэдры Канстантынопаля патрыярха Ігната. Пасьля вяртаньня ў Італію быў узьведзены ў біскупскі сан. 16 сьнежня 882 году, пасьля сьмерці папы Яна VIII, быў абраны новым папам рымскім.
па-лацінску: Marinus I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 830[1] |
Памёр | 15 траўня 884[2][1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | дыплямат, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Неўзабаве пасьля абраньня вярнуў будучаму папе Фармозу кардынальскае званьне. З усшэсьця Марына I на Сьвяты Пасад добрыя адносіны зь Бізантыяй, якія мелі месца ў пэрыяд пантыфікату ягонага папярэдніка, зноўку пагоршыліся, паколькі Марын быў прынцыповым праціўнікам Фотыюса, які вярнуўся на Канстантынопальскую катэдру пасьля сьмерці Ігната. Заключыў зьвяз з англа-саксонскім каралём Альфрэдам Вялікім.