![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Fran%25C3%25A7ois_Boucher_019_%2528Madame_de_Pompadour%2529.jpg/640px-Fran%25C3%25A7ois_Boucher_019_%2528Madame_de_Pompadour%2529.jpg&w=640&q=50)
Маркіза дэ Пампадур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жа́нна Антуанэ́та Пуасо́н, маркі́за дэ Пампаду́р (па-француску: Jeanne Antoinette Poisson, Marquise de Pompadour; 29 сьнежня 1721 году — 15 красавіка 1764 году) — француская шляхцянка і сябра францускага суду. Яна была афіцыйнай галоўнай каханкай караля Людовіка XV з 1745 па 1751 гады і заставалася ўплывовай фігурай пры каралеўскім двары па сваю сьмерць[6]. Пампадур кіравала графікам караля і была каштоўным памочнікам і дарадцам, не зважаючы на сваё слабое здароўе і шматлікіх палітычных ворагаў. Яна забясьпечыла дзеля сабе і сваякам шляхецкія тытулы, стварыла сетку прыхільнікаў. Яна асабліва дбала аб падтрымцы каралевы Марыі Ляшчынскай. 8 лютага 1756 году маркіза дэ Пампадур была названая трынаццатай фрэйлінай каралевы, пасада, якая лічылася самай прэстыжнай пры двары[7]. Пампадур была галоўным заступнікам архітэктуры і дэкаратыўнага мастацтва, асабліва фарфору. Яна была заступніцай філёзафаў эпохі Асьветніцтва, у тым ліку і Вальтэра.
Маркіза дэ Пампадур | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 29 сьнежня 1721(1721-12-29)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 красавіка 1764(1764-04-15)[2][3][4][…] (42 гады) |
Месца сьмерці |
|
Прычына сьмерці | сухоты |
Занятак | гаспадыня літаратурнага салёну, палітык, фрэйліна, royal mistress |
Бацька | Лёнарман дэ Турнэм[d] |
Маці | Мадлен дэ Ля Мот[d][5] |
Дзеці | Александрына Лё Нарман д’Этуаль[d][5] |
Некаторыя крытыкі адзначаюць ейны дрэнны ўплыў на францускую палітыку, але гісторыкі больш прыхільныя да яе, падкрэсліваючы ейныя посьпехі як заступніцы мастацтваў і абароны францускага гонару[8]. Гісторык мастацтва Мэліса Гайд сьцьвярджае, што крытыкі Пампадур кіраваліся страхамі з нагоды згортваньня сацыяльных і гендэрных герархіяў, бо Пампадур была жанчынай зь неарыстакратычнае сям’і[9].