разьдзел заалёгіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Малякалёгія — разьдзел заалёгіі, які прысьвечаны вывучэньню мяккацелых, ці малюскаў (Mollusca). Назва паходзіць ад грэцкага слова malakion — малюск. Вучоных, якія вывучаюць малюскаў, называюць маляколягамі. Малякалёгія разглядае пытаньні сыстэматыкі і філагеніі, заагеаграфіі, біялёгіі і экалёгіі малюскаў і інш. Адзін з разьдзелаў — канхалёгія (канхіялёгія) — прысьвечаны дасьледаваньню ракавінаў малюскаў. Асаблівую галіну прадстаўляе прыкладная малякалёгія, якая вывучае малюскаў з кропкі гледжаньня іх значнасьці ў дзейнасьці чалавека: у мэдыцыне і вэтэрынарыі, у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасьці. Палеамалякалягічныя дасьледваньні зьвязаны з дасьледваньнем былых малякафаўн і маюць важнае значэньне ў храналізацыі геалягічных слаёў, дзякуючы добрай захоўваемасьці ракавін.
У 1794 годзе было складзена першае падрабязнае навуковае апісаньне малюскаў, вядомых на той час. У 1868 годзе было створана Нямецкае малякалягічнае таварыства. З 1962 году існуе міжнароднае аб’яднаньне маляколягаў сьвету Unitas Malacologica (да 1977 было эўрапейскім і называлася Unitas Malacologica Europaea) , якое праводзіць міжнародныя кангрэсы.
Belgische Vereniging voor Conchyliologie (B.V.C.) — галяндзкамоўнае (заснавана ў 1961 годзе як «Gloria Maris», пад сёньняшнім імем з 1976), яно ж вядома як і Belgian Society for Conchology
American Malacological Society (заснавана ў 1931 годзе) (недаступная спасылка);
Conchologists of America;
Oregon Society of Chonchology (заснавана ў 1965 годзе)
The Boston Malacological Club ('Mal' Club; заснавана 14 сакавіка 1910 года; Бостан) .
The Pacific Conchological Club (Natural History Museum of Los Angeles County, Лос-Анджэлес) — была арганізавана ў 2003 года ў выніку зьліцьця двух найстарэйшых ў Амэрыке клюбаў маляколягаў: the Pacific Shell Club (заснавана ў 1945 годзе) і the Conchological Club of Southern California (заснавана ў 1902 годзе як The Tuesday Shell Club).
The Philadelphia Shell Club (заснавана ў 1955 годзе)
Філіпіны — Malacological Society of the Philippines, Inc.
17th International Congress of Unitas Malacologica (UM), World Congress of Malacology — Phuket, Тайлянд, 18-24 ліпеня 2010.
16th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Antwerp, Бэльгія, 2007. (недаступная спасылка)
15th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Perth, Аўстралія, 2004.
14th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Vienna, Аўстрыя, 2001.
13th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Washington, D.C., ЗША, 1998. Труды pdf 18MB. Фармальна ён стаў 1-м міжнародным кангрэсам («World» Congress of Malacology) у выніку сумеснай працы 64-га штогадовай рады American Malacological Union (AMU), 31-га штогадовай рады Western Society of Malacologists (USA) і першага за межамі Эўропы Кангрэса Unitas Malacologica.
D. Heppel, «The long dawn of Malacology: a brief history of malacology from prehistory to the year 1800.» Archives of Natural History 22 (3): 301—319 (October 1995).