Макс Плянк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Макс Карл Эрнст Лю́двіг Плянк (па-нямецку: Max Karl Ernst Ludwig Planck; 23 красавіка 1858, Кіль — 4 кастрычніка 1947, Гётынген) — нямецкі фізык, заснавальнік квантавай тэорыі, прадвызначыў асноўны кірунак разьвіцьця фізыкі з пачатку XX стагодзьдзя. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіны фізыкі ў 1918 годзе[7].
Плянк зрабіў значны ўнёсак у тэарэтычную фізыку, але ягоная слава як фізыка абапіраецца ў першую чаргу на ролю стваральніка квантавае тэорыі[8], якая зрабіла рэвалюцыю ў чалавечым разуменьні атамных і субатамных працэсаў. У 1948 годзе нямецкая навуковая ўстанова Таварыства кайзэра Вільгэльма, прэзыдэнтам якой Макс Плянк быў двойчы, была перайменавана ў гонар навукоўца, і стала называцца Таварыства Макса Плянка. Цяпер у гэтае таварыства уваходзяць 83 установы, якія прадстаўляюць шырокі спэктар навуковых кірункаў.