![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Leaf_1_web.jpg/640px-Leaf_1_web.jpg&w=640&q=50)
Лісьце
орган вышэйшых расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лісьць (збор. лісьце) — у батаніцы вонкавы орган расьліны, асноўнай функцыяй якога зьяўляецца фотасынтэз. Для гэтай мэты цісьць, як правіла, мае пласьціністую структуру, каб даць клеткам, якія зьмяшчаюць спэцыялізаваны пігмэнт хлярафіл у хлярапластах, атрымаць доступ да сонечнага сьвятлосьвятла. Лісьць таксама зьяўляецца органам дыханьня, выпарэньня і гутацыі (вылучэньні кропель вады) расьліны. Лісьце можа затрымліваць у сабе ваду і пажыўныя рэчывы, а ў некаторых расьлін выконваюць і іншыя функцыі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Лісьце (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Leaf_1_web.jpg/640px-Leaf_1_web.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Autumn_leaves_in_Kharkov.jpg/640px-Autumn_leaves_in_Kharkov.jpg)