![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Alfred_Grohs_zur_Revolution_1918_1919_in_Berlin_Gro%25C3%259Fe_Frankfurter_Stra%25C3%259Fe_Ecke_Lebuser_Stra%25C3%259Fe_Barrikade_Kampf_w%25C3%25A4hrend_der_Novemberrevolution_in_Berlin_02_Bildseite_Schaulustige.jpg/640px-thumbnail.jpg&w=640&q=50)
Лістападаўская рэвалюцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лістападаўская рэвалюцыя (па-нямецку: Novemberrevolution) — грамадзянскі канфлікт, які пачаўся ў Нямецкай імпэрыі ў канцы Першай сусьветнай вайны і прывёў да зьмены імпэрскага ўраду на рэспубліку. Рэвалюцыйны пэрыяд працягваўся зь лістападу 1918 году да ўсталяваньня ў жніўні 1919 году рэспублікі, якая пазьней стала вядомай як Ваймарская рэспубліка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Alfred_Grohs_zur_Revolution_1918_1919_in_Berlin_Gro%C3%9Fe_Frankfurter_Stra%C3%9Fe_Ecke_Lebuser_Stra%C3%9Fe_Barrikade_Kampf_w%C3%A4hrend_der_Novemberrevolution_in_Berlin_02_Bildseite_Schaulustige.jpg/640px-thumbnail.jpg)
Карані рэвалюцыі ляжаць у паразе Нямеччыны ў Першай сусьветнай вайне і сацыяльнай напружанасьці, якая зьявілася неўзабаве пасьля гэтага. Першыя акты рэвалюцыі былі выкліканыя палітыкай вярхоўнага камандаваньня нямецкімі ўзброенымі сіламі і адсутнасьцю яго каардынацыі з ваенна-марскім камандаваньнем. Ва ўмовах паразы, ваенна-марское камандаваньне настойвала на спробе паскорыць пераломную бітву супраць [Брытанскага каралеўскага флёту і пачаць яе 24 кастрычніка 1918 году, але бітва наогул не адбылася. Замест таго, каб падпарадкоўвацца загадам і пачаць падрыхтоўку для барацьбы з брытанцамі, нямецкія матросы ўзначалілі паўстаньні ў марскіх партах Вільгельмсхафена 29 кастрычніка і Кіля ў пачатку лістапада. Гэтыя выступы распаўсюдзілі дух грамадзянскіх беспарадкаў у Нямеччыне, што ў канчатковым выніку прывяло да абвяшчэньня рэспублікі 9 лістапада. Неўзабаве пасьля гэтага імпэратар Вільгельм II адрокся ад стальцу і пакінуў краіну.
Рэвалюцыянэрам, натхнёным ідэямі сацыялізму, не ўдалося перадаць уладу «саветам», як гэта зрабілі бальшавікі ў Расеі, бо кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН) было супраць іх стварэньня. Замест гэтага, СДПН стварылі нацыянальны сход, які павінен быў стаць асновай парлямэнцкай сыстэмы кіраваньня. Баючыся пачатку татальнай грамадзянскай вайны ў Нямеччыне паміж рабочымі і рэакцыйнымі кансэрватарамі, СДПН не плянавала цалкам пазбавіць былыя вышэйшыя клясы Нямеччыны ўлады і прывілеяў. Замест гэтага, яна імкнулася інтэграваць іх у новую сацыяльна-дэмакратычную сыстэму. У гэтым пачынаньні СДПН шукалі саюзу зь Вярхоўным камандаваньнем узброенымі сіламі. Гэта дазволіла арміі і фрайкарам (нацыялістычным апалчэнцам) сілай задушыць паўстаньн] крайне левых спартакістаў 4–15 студзеня 1919 году. Таксама саюз палітычных сілаў пасьпяхова задушыў паўстаньні крайне левых у іншых частках Нямеччыны, у выніку чаго сытуацыя ў краіне была цалкам улагоджана пазьней у 1919 годзе.
Выбары ў новы Ваймарскі Нацыянальны сход былі праведзеныя 19 студзеня 1919 году. Рэвалюцыя скончылася 11 жніўня 1919 году, калі была прынятая Ваймарская канстытуцыя.