афіцыйная валюта Лібану From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліба́нскі фунт (па-арабску: ليرة, ISO 4217: LBP) — афіцыйная валюта Лібану. Яна дзеліцца на 10 кіршаў (па-арабску: قرش), але ў выніку інфляцыі яны не ўжываюцца. Надпісы на ўсіх банкнотах валюты ўжываюцца на арабскай і францускай мовах.
Лібанскі фунт | |
Краіна | Лібан |
---|---|
Падзел | кірш |
Код ISO-4217 | LBP |
Сымбаль | ل.ل., LL і LL |
Цэнтральны банк | Banque du Liban[d] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Да Першай сусьветнай вайны, на тэрыторыі Лібану выкарыстоўвалася турэцкая ліра. Пасьля падзеньня Асманскай імпэрыі (з 1918 г.), пачаў выкарыстоўвацца эгіпецкі фунт. Пасьля перадачы кантролю над Сырыяй і Лібанам Францыі, фунт быў заменены новай валютай — фунтам Сырыі і Лібану. З 1939 году лібанская валюта афіцыйна была аддзеленая ад сырыйскай, але захоўвалася прывязка да францускага франку па фіксаваным курсе. У 1941 годзе, пасьля заваяваньня Францыі нацысцкай Германіяй, лібанскі фунт быў прывязаны да Брытанскага фунту па курсе 1 брытанскі фунт = 8,83 лібанскага фунту. Пасьля вайны прывязка да франку была адноўлена.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.