From Wikipedia, the free encyclopedia
Лё́гіка (па-грэцку: λογιχη ад грэц. logos — слова, сэнс, меркаваньне, мова) — навука аб законах і формах мысьленьня, мэтады пазнаньня й умовы праўдзівасьці ведаў і меркаваньняў. Лёгіка вывучае агульныя схемы мысьленьня, якое зьдзяйсьняецца ў мэтах адлюстраваньня й спазнаньня рэчаіснасьці. Галоўным аб’ектам дасьледаваньня лёгікі маюцца апісальныя сыстэмы мысьленьня, то бок сыстэмы, якія прапануюцца як інструкцыя для людзей (а таксама, магчыма, іншых, разумных істотаў і машынаў) як трэба правільна думаць. Пры гэтым, такія інструкцыі ня варта разглядаць як апісаньне таго, як людзі сапраўды думаюць, якія зьяўляюцца прадметам дасьледаваньня іншых дысцыплінаў, як то кагнітыўнай псыхалёгіі. Гэтае ёсьць акалічным прадуктам лёгікі, то бок рэцэптамі мысленьня. Пры гэтым такія рэцэпты не зьяўляюцца істотнымі для прадмету самой лёгікі, але зьяўляецца хутчэй адным зь ейных практычных ужываньняў.
У штодзённай гаворкі, лёгіка зьяўляецца спосабам меркаваньня, які палягае ў атрыманьні заключэньня з набору здагадак. Фармальна, лёгіка тычыцца вываду — працэсу, які прадукуе новыя зацьвярджэньні з ужо ўсталяваных. Менавіта таму ў лёгіцы асаблівая ўвага надаецца структурам высновы, то бок, фармальным стаўленьнем паміж зыходнымі сьцьвярджэньнямі й высновамі, дзе «фармальны» азначае, што гэтыя адносіны зьяўляюцца незалежнымі ад саміх сьцьвярджэньняў. Ня менш важным зьяўляецца дасьледаваньне праўдзівасьці высновы, уключаючы разнастайныя магчымыя вызначэньні праўдзівасьці й перадумовы, якія на практыцы робяць ейныя ўстаноўкі. Такім чынам відавочная важная роля, якую адыгрывае лёгіка ў эпістэмалёгіі, забясьпечваючы апошнюю мэханізмам пашырэньня ведаў.
Традыцыйна лёгіка вывучаецца як галіна філязофіі. Пачынаючы зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя лёгіка сталася прадметам дасьледаваньня матэматыкі, а ў апошні час і інфарматыцы. Як навука, лёгіка дасьледуе й клясыфікуе структуры сьцьвярджэньняў і аргумэнтаў і распрацоўвае схемы іхнай кадыфікацыі. Дакладная фармалізацыя схем, якія вывучае лёгіка, зьдзяйсьняецца ў межах матэматычнай лёгікі. Такім чынам, прадмет дасьледаваньня лёгікі можа быць вельмі шырокім, уключаючы меркаваньні аб верагоднасьці й чыньнікі. У лёгіцы таксама дасьледуюцца структуры лягічных недахопаў і парадоксаў. Старажытныя грэкі падзялялі дыялектыку на лёгіку й рыторыку. Рыторыка мае справу зь пераканальнай аргумэнтацыяй, таму можа ў пэўнай ступені разглядацца як проціпастаўленьне лёгіцы.
Лёгіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра навуку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.