Ляшчы́ны (па-польску: Leszczyny, па-падляску: Liščyny[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы. Адміністрацыйна падлягае солтысту ў Гукавічах.

Хуткія факты
Ляшчыны
польск. Leszczyny
Мясцовая назва: Liščyny
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 36 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′58″ пн. ш. 23°25′2″ у. д.
Ляшчыны на мапе Польшчы
Thumb
Ляшчыны
Ляшчыны
Закрыць

Побач зь вёскай працякае рака Локніца.

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Кленіках).

Гісторыя

Вёска існавала ўжо ў 16 ст., калі на рацэ Локніца знаходзіўся млын арандаваны ад бельскага стараства[3]. У міжваенны пэрыяд Ляшчыны прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 19 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Гукавічы былі далучаныя да гміны Чыжы.

Зноскі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.